Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:40, 20 ліпеня 2022, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
БКДП
Краіна
Тып арганізацыі асацыяцыя прафсаюзаў, прафсаюзны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 1993
Член у каля 10 тыс.
bkdp.org

Асацыяцыя прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» (скар.: БКДП) — беларуская асацыяцыя прафесійных саюзаў. Кангрэс быў створаны на ўстаноўчым з’ездзе ў 1993 годзе. У БКДП уваходзяць Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз металістаў і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

19 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу»[1].

Зноскі

  1. По искам Генерального прокурора прекращена деятельность так называемых независимых профсоюзов (руск.). Официальный telegram-канал Генеральной прокуратуры Беларуси (19 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.

Спасылкі