Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці
РЭП
Краіна
Адрас Мінск,
Тып арганізацыі прафсаюз
Афіцыйная мова беларуская
Кіраўнікі
Старшыня Генадзь Фядыніч
rewu.do.am

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) — беларускі прафесійны саюз. Нягледзячы на тое, што прафсаюз у назве ўказвае прыналежнасць да яго толькі работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, ён абараняе таксама і супрацоўнікаў гандлёвай, адукацыйнай, вытворчай і іншых сфераў.

Заснаваны ў 1990-х гадах. Адзін з самых масавых незалежных прафсаюзаў Беларусі. У прафсаюз звяртаюцца супрацоўнікі Мінскага метрапалітэну, ААТ «БАТЭ» (Барысаў), РУВП «Граніт» (Мікашэвічы) і г.д. У 2000-х гадах пры прафсаюзе РЭП працавала ініцыятывай групы студэнтаў разнастайных навучальных установаў Мінска. 21 жніўня 2008 г. пасля арганізацыйнага сходу членаў прафсаюза была створана прафсаюзная група «Студэнцкая Рада».

У красавіку 2022 года МУС прызнала прафсаюз РЭП экстрэмісцкім фарміраваннем[1]. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[2].

19 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць прафсаюза па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу»[3].

Зноскі

  1. Прафсаюз РЭП прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем» . Новы Час (11 красавіка 2022). Праверана 11 красавіка 2022.
  2. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 22 снежня 2021.
  3. По искам Генерального прокурора прекращена деятельность так называемых независимых профсоюзов (руск.). Официальный telegram-канал Генеральной прокуратуры Беларуси (19 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]