Альфонсас Аўгуліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфонсас Аўгуліс
Род дзейнасці дыпламат
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1944
Месца нараджэння Пелегрында, Астравецкі раён, БССР
Грамадзянства  Літва
Альма-матар
Член у

Альфонсас Аўгуліс (літ.: Alfonsas Augulis; нар. 24 чэрвеня 1944) — літоўскі грамадскі дзеяч, дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Пелегрында, Астравецкі раён.

У 1957 годзе скончыў беларускую школу ў Рымдзюнах, у 1962 годзе — Марыямпальскую сярэднюю школу Віленскага раёна. У 1970 годзе скончыў Літоўскую акадэмію сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік.

Працаваў у розных установах і арганізацыях. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе працаваў намеснікам старшыні Камісіі па рэгіянальных праблемах пры Вярхоўным Савеце.

У 1993—1994 гадах быў першым паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. На гэтай пасадзе стаў ініцыятарам стварэння літоўскага культуранага цэнтра ў Рымдзюнах[1]. Некалькі разоў беспаспяхова балатаваўся ў Сейм.

З 1995 годзе з’яўляўся прэзідэнтам таварыства «Kraštiečiai», старшынёй клуба выхадцаў з Гервяцкага краю («Gervėčių»), старшынёй Таварыства падтрымкі літоўцаў за мяжой, віцэ-старшынёй Літоўскага таварыства абароны правоў чалавека, членам праўлення Таварыства добраўпарадкавання Літвы і членам Віленскага савета[2].

Заўвагі

  1. Государства объединяют люди // СБ. Беларусь сегодня, 3 июня 2008
  2. Alfonsas Augulis Архівавана 16 кастрычніка 2008 года. (VRK inform.)