Пелегрында
Выгляд
Вёска
Пелегрында
| ||||||||||||||||||
Пелегрында́[1] (трансліт.: Pieliehrynda, руск.: Пелегринда, літ.: Pelegrindа́) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Palegryda» як засценак вёскі Кністушкі вядома з сярэдзіны XVIII ст.[2]
З 1922 года ў складзе Польшчы.
Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 91-100 %.[3]
У Пелегрындзе жыў самы вядомы ў Гервяцкім краі чараўнік, знахар Шымуціс, памерлы ў 1930-х гадах. Падчас этнаграфічных экспедыцый 1970-х гадоў пра яго было сабрана шмат аповедаў. Сваіх ведаў Шымуціс нікому не перадаў[4].
З 1939 года ў БССР. Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рымдзюнскага сельсавета[5].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Альфонсас Аўгуліс — першы пасол Літвы ў Беларусі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ V. Vaitkevičius. Gervėčių sala istorijos tėkmėje // Liaudies kultūra. 2011. Nr. 5 (140). С. 34.
- ↑ Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 244.
- ↑ S. Matulevičienė. Lietuviška Gervėčių sala Baltarusijoje: 2011 metų tyrimai // Tautosakos darbai XLII. С. 328.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пелегрында
