Ёргас Кацыкас
Нарадзіўся |
14 чэрвеня 1990[1][2][3] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Ёргас Кацыкас (грэч.: Γιώργος Κατσικάς; нар. 14 чэрвеня 1990, Салонікі, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец клуба «Іракліс», дзе пачаў займацца футболам ва ўзросце васьмі гадоў. На дарослым узроўні пачаў гуляць з сезона 2008/09, які правёў у арэндзе ў «Алімпіякосе» з Воласа ў другім дывізіёне. У сезоне 2009/10 вярнуўся ў «Іракліс», аднак правёў толькі адзін матч у Суперлізе. У наступным сезоне замацаваўся ў асноўным складзе, аднак у лютым 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У кастрычніку 2011 года, пакінуўшы «Іракліс» у якасці свабоднага агента, падпісаў кантракт з ПАОКам. У новым клубе з’яўляўся на полі нерэгулярна. У красавіку 2015 года пакінуў каманду. У ліпені 2015 года падпісаў аднагадовы кантракт з нідэрландскім «Твентэ», аднак ужо ў верасні таго ж года атрымаў цяжкую траўму і выбыў да канца сезона 2015/16. У жніўні 2016 года вярнуўся на поле. У студзені 2017 года перайшоў у дацкі клуб «Эсб’ерг», а ў чэрвені таго ж года стаў іграком бухарэсцкага «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт.
У лютым 2019 года перайшоў у беларускі клуб «Дынама» з Брэста[4]. У камандзе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі і на полі з’яўляўся рэдка. Са жніўня 2019 года не з’яўляўся ў складзе, не рыхтаваўся з камандай да сезона 2020. У маі 2020 года пакінуў брэсцкі клуб[5].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2008 па 2012 год прыцягваўся да гульняў юнацкай і моладзевай зборнай Грэцыі. У 2009 годзе ў складзе моладзевай зборнай удзельнічаў у Міжземнаморскіх гульнях, дзе згуляў у трох матчах.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Грэцыі: 2012/13
Бронзавы прызёр чэмпіянату Грэцыі: 2013/14
Чэмпіён Беларусі: 2019
Зноскі
- ↑ Georgios Katsikas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giorgos Katsikas // FBref.com
- ↑ Georgios Katsikas // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Греческий защитник Кацикас стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Кацикас и Дуарте покинули брестское "Динамо"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)