ФК ПАОК

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПАОК
Paok2013.png
Поўная назва грэч. Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών
Заснаваны 12 красавіка 1926
Горад Салонікі, Грэцыя
Стадыён Тоўмба
Умяшчальнасць: 29 000
Уладальнік Іван Савідзі[d]
Прэзідэнт Іван Савідзі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2021/22 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ПАОК (грэч. ПАОК — Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών, Пан-Фесаланійскі Атлетычны Клуб Канстанцінопальцаў) — грэчаскі футбольны клуб з горада Салонікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ПАОК з’яўляецца найстарэйшым падраздзяленнем спартыўнага клуба ПАОК, які з’яўляецца спадчыннікам клуба «Гермес» (грэч. Ερμής), якая была сфармавана ў 1877 годзе ў грэчаскай камуне Пера, у адным з раёнаў Стамбула[1].

Аднак пасля сканчэння грэка-турэцкай вайны і абмену насельніцтвам паміж краінамі, большасць ігракоў была вымушаная эміграваць у Грэцыю. Многія з тых, хто пераехаў на новую радзіму, пасяліліся ў Салоніках, дзе яны заснавалі клуб ПАОК, аднак першапачаткова клуб атрымаў назву АЕК у 1925 годзе. Частка ігракоў з’ехала з Канстанцінопаля ў Афіны, дзе эмігрантамі быў сфармаваны афінскі клуб АЕК. Стварэннем клуба афіцыйна лічыцца 20 красавіка 1926 года, калі кіраўніцтва клуба атрымала адпаведныя дакументы, аднак трэніроўкі каманда пачала яшчэ раней.

Пасля двух месяцаў падрыхтоўкі каманды клуб правёў таварыскія гульні з іншымі клубамі Салонікаў. Так 26 ліпеня 1925 года ПАОК правёў матч супраць клуба «Іракліс», які скончыўся перамогай навастворанай каманды з лікам 2:1. Праз два тыдні ПАОК атрымаў паражэнне ад «Арыса» з лікам 5:2.

Заўзятары[правіць | правіць зыходнік]

Вароты 4 з’яўляюцца сектарам, дзе знаходзяцца на матчах прыхільнікі клуба. Як правіла, яны падтрымліваюць усе каманды клуба ПАОК і носяць адзенне ў традыцыйных чорна і белых колерах. Заўзятары ў цэлым традыцыйна падтрымліваюць добрыя адносіны з заўзятарамі сербскага клуба «Партызан», а таксама заўзятарамі крыцкага клуба ОФІ. Дружба з ОФІ падтрымліваецца штогадовым абменам квіткоў і заўсёды выдатнай атмасферы на матчах паміж клубамі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Суперліга Грэцыі
    • Gold medal icon.svg Чэмпіён (3): 1975/76, 1984/85, 2018/19
    • Silver medal icon.svg 2-е месца (11): 1936/37, 1939/40, 1972/73, 1977/78, 2009/10, 2012/13, 2015/16, 2017/18, 2019/20, 2020/21, 2021/22
  • Кубак Грэцыі
    • Gold medal icon.svg Пераможца (8): 1971/72, 1973/74, 2000/01, 2002/03, 2016/17, 2017/18, 2018/19, 2020/21
    • Silver medal icon.svg Фіналіст (14): 1938/39, 1950/51, 1954/55, 1969/70, 1970/71, 1972/73, 1976/77, 1977/78, 1980/81, 1982/83, 1984/85, 1991/92, 2013/14, 2021/22

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на сакавік 2023 года.

Паз. Імя Нар.
2 Грэцыя Аб Яніс Каргас 1994
3 Нарвегія Аб Іван Несберг 1996
4 Ісландыя Аб Сверыр Інгасан 1993
5 Грэцыя Аб Яніс Міхаілідыс 2000
7 Марока ПА Амар Эль-Кадуры 1990
8 Бразілія ПА Доглас Аўгусту 1997
9 Партугалія Нап Нелсан Алівейра 1991
10 Аўстрыя ПА Томас Мург 1994
11 Бразілія ПА Тайсан 1988
14 Сербія Нап Андрыя Жыўкавіч 1996
16 Польшча Аб Томаш Кэндзёра 1994
18 Сербія Бр Жыўка Жыўкавіч 1989
19 Грэцыя Аб Лефтэрыс Ліратзіс 2000
20 Партугалія ПА Віейрынья (капітан) 1986
21 Сурынам ПА Дыега Бісесвар 1988
22 Аўстрыя ПА Штэфан Шваб 1990
23 Іспанія Аб Хаан Састрэ 1997
24 Грэцыя Аб Марыяс Цаўсіс 2000
Паз. Імя Нар.
26 Партугалія ПА Тыягу Данташ 2000
27 Славенія ПА Ясмін Курціч 1989
31 Партугалія ПА Андрэ Рыкарду 2000
32 Грузія ПА Ніка Нінуа 1999
42 Харватыя Бр Дамінік Котарскі 2000
50 Партугалія ПА Філіпі Суарыш 1999
54 Грэцыя Бр Канстантынас Баламенас 2002
55 Партугалія Аб Рафа Суарыш 1995
59 Грэцыя Аб Канстантынас Куліеракіс 2003
64 Грэцыя Бр Хрыстас Таліхманідыс 2001
65 Грэцыя ПА Яніс Канстантэліяс 2003
71 Іспанія Нап Брэндан 1995
75 Албанія Аб Эрміс Селімай 2004
76 Грэцыя Аб Панаётыс Панаёту 2002
77 Германія ПА Халед Нарэй 1994
95 Грэцыя Нап Стэфанас Цымас 2006
99 Боснія і Герцагавіна Нап Уладзімір Браданіч 1999

Зноскі

  1. History of PAOK Архівавана 30 жніўня 2009.. paokfc.gr

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]