Ёханес Тынес Бё
| | |
| Нарадзіўся |
16 мая 1993[1] (32 гады) |
| Грамадзянства | |
Ёханес Ты́нес Бё (нарв.: Johannes Thingnes Bø; нар. 16 мая 1993, Струн, Согн-ог-Ф’юранэ, Нарвегія) — нарвежскі біятланіст, пяціразовы алімпійскі чэмпіён (тройчы ў асабістах гонках), 21-разовы чэмпіён свету (11 разоў у асабістых гонках), пяціразовы ўладальнік Кубка свету (2018/19, 2019/2020, 2020/2021, 2022/23, 2023/24) у агульным заліку, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету. Быў самым маладым пераможцам этапа Кубка свету па біятлоне.
Малодшы брат алімпійскага чэмпіёна і шматразовага чэмпіёна свету Тар’ея Бё. Ёханес таксама мае досвед выступлення ў лыжных гонках.
На чэмпіянаце свету па біятлоне 2023, які праходзіў у Германіі з 8 да 19 лютага, Ёханес Тынес Бё выйграў 7 медалёў, што да гэтага не ўдавалася ніводнаму біятланісту.
15 лютага 2025 года на чэмпіянаце свету ў Швейцарыі нарвежац выйграў спрынт, заваяваўшы свой 21-ы залаты медаль на сусветных першынствах. Ён выйшаў у лідары па гэтым паказчыку, апярэдзіўшы Уле-Эйнара Б’ёрндалена, на рахунку якога было 20 перамог.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Нарвегіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Лыжнікі Нарвегіі
- Біятланісты Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года
- Чэмпіёны свету па біятлоне