Мікалай Канстанцінавіч Круглоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Канстанцінавіч Круглоў
Род дзейнасці біятланіст, трэнер
Дата нараджэння 31 студзеня 1950(1950-01-31) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Nikolay Kruglov[d]
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны трэнер Расіі Заслужаны майстар спорту СССР

Мікалай Канстанцінавіч Круглоў (руск.: Никола́й Константи́нович Кругло́в; нар. 31 студзеня 1950, Красны Мыс, Балахнінскі раён, Горкаўская вобласць, РСФСР) — савецкі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён свету. Заслужаны майстар спорту СССР (1975). Выступаў за Узброеныя Сілы СССР (Горкі).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі памерлі рана: без бацькі застаўся ў шэсць гадоў, без маці — у 11. Выхоўваўся братам Аляксандрам. У юнацкім узросце, а потым у арміі займаўся лыжным спортам. Калі служыў у войсках СПА ва Уральскай акрузе, упершыню паспрабаваў біятлон.

Пасля войска прыехаў у Горкі, пачаў працаваць на заводзе «Чырвонае Сормава». Пры гэтым працягваў займацца біятлонам у ЦС «Труд». Праз «прафсаюзы» адабраўся ў зборную СССР.

У 1974 і 1975 — станавіўся чэмпіёнам свету, а ў 1976 годзе стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.

Скончыў Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры ім. П. Ф. Лесгафта (1976). Працаваў трэнерам ВС па біятлоне, выкладчыкам кафедры фізічнай падрыхтоўкі ГВЗРКУ СПА. Заслужаны трэнер Расіі. Падпалкоўнік у адстаўцы.

У 2010 годзе — старшы трэнер ДЮС клуба «Ніжагародзец».

Сын — Мікалай Круглоў-малодшы, таксама біятланіст.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]