Ёхан Рэйнхальд Траутветэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ёхан Рэйнхальд Траутветэр (шведск.: Johan Reinhold Trautvetter) - шведскі ваенны дзеяч і дыпламат, які жыў на мяжы семнаццатага і васемнаццатага стагоддзяў.

Сям'я Траутветэра паходзіла з Саксоніі ці Цюрынгіі. Яе самым вядомым прадстаўніком з'яўляецца філосаф шаснаццатага стагоддзя Ёган Валянцін Траутветэр, які быў настаўнікам Лютэра. Першым дваранінам з дому быў Герман Георг Траутветэр, які атрымаў тытул 31 мая 1684 года.

Траутветэр камандаваў палком на службе ў Швецыі. Удзельнічаў ў кампаніях Карла ІІ ў Вялікім княстве Літоўскім падчас Паўночнай вайны. У 1705 годзе падчас ваенных дзеянняў каля Нясвіжа прыняў капітуляцыю Нясвіжскага замка, у выніку чаго замак і ўмацаванні былі моцна пашкоджаныя. У студзені 1715 года пад яго камандаваннем знаходзілася 573 салдат. У шведскай арміі ён дасягнуў звання генерал-маёра. 2 сакавіка 1720 года Ёхан Рэйнхальд Траутветэр атрымаў тытул шведскага барона (шведск.: Friherre).

Быў шведскім паслом у Польшчы 1719-1721 гадах.