Іаан Баграціёні
Выгляд
| Іаан Баграціёні | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне |
16 мая 1768[1] |
| Смерць |
15 лютага 1830[1] (61 год) |
| Месца пахавання | |
| Род | Баграціёны[d] |
| Бацька | George XII of Georgia[d] |
| Маці | Ketevan Andronikashvili[d] |
| Жонка | Ketevan Tsereteli[d] |
| Дзеці | Prince Grigol of Georgia[d] |
| Веравызнанне | Грузінская праваслаўная царква |
| Аўтограф |
|
| Узнагароды | |
Іаан Баграціёні (груз. იოანე ბაგრატიონი; 16 мая 1768 — 15 лютага 1830) — грузінскі пісьменнік, асветнік, сын апошняга грузінскага цара Георгія XII.
Пасля далучэння Грузіі да Расійскай імперыі (1801) жыў у Пецярбургу. Асноўны твор Баграціёні — своеасаблівая трохтомная энцыклапедыя «Калмасоба» (1813-28). Напісаная ў жанры падарожжа вытанчаным і даступнай мовай, «Калмасоба» ўтрымоўвае звесткі з розных галін ведаў, прыцягваючы шырокі гісторыка-філасофскі матэрыял. Грамадска-палітычныя ідэі сканцэнтраваліся ў гэтым творы вакол асноўнай тэмы — незалежнасці Грузіі.
Зноскі
- ↑ а б საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савецкая Грузінская энцыклапедыя, Т. 5, С. 188—189. Тбілісі, 1980 (груз.)