Іван Іванавіч Газа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Іван Іванавіч Газа
Партрэт
Род дзейнасці палітык, ваенны
Дата нараджэння 5 (17) студзеня 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1933(1933-10-06) (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Іван Іванавіч Газа на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Газа (5 (17).1.1894, Пецярбург, — 5 кастрычніка 1933, Ленінград) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч. Член Камуністычнай партыі з 1917.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. З 1909 года слесар Пуцілаўскага завода. У лютым 1916 года за арганізацыю страйку адпраўлены ў штрафныя казармы. Вёў рэвалюцыйную работу сярод салдат і матросаў Араніенбаума і падняў іх на барацьбу ў дні Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Удзельнічаў у фарміраванні атрадаў Чырвонай Гвардыі на Пуцілаўскім заводзе. Са жніўня 1917 года дэпутат Петраградскага савета. Актыўны ўдзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, адзін з кіраўнікоў штаба паўстання Нарвскага раёна. З 1918 года камісар Пуцілаўскага бронецягніка № 6 ім. У. І. Леніна. Удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць войскаў Краснова, Карнілава, Юдзеніча, белапалякаў. Да 1925 года ваенкам Чырвонай Арміі. З канца 1925 года на партрабоце ў Ленінградзе, у 1931—1933 гадах сакратар Ленінградскага гаркама. Дэлегат 15-га з’езду ВКП (б). Імем Газа ў Ленінградзе названы праспект (былы Старапецяргофскі). Пахаваны на Марсавым поле ў Ленінградзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1