Перайсці да зместу

Іван Іларыёнавіч Бардышаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іларыёнавіч Бардышаў
Дата нараджэння 14 ліпеня 1912(1912-07-14) ці 14 (27) ліпеня 1912[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 2000(2000-10-30)[1] (88 гадоў)
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера лесахімія
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ, прафесар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іван Іларыёнавіч Бардышаў (14 ліпеня 1912, с. Рускія Нарвашы, Янцікаўскі раён, Чувашыя — 30 кастрычніка 2000) — беларускі савецкі вучоны ў галіне лесахіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1959), доктар хімічных навук (1953), прафесар (1955)[2].

Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію ў 1936 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 загадчык кафедры хіміі Беларускага лесатэхнічнага інстытута, адначасова загадчык лабараторыі лесахіміі, у 1963-79 загадчык лабараторыі хіміі тэрпеноідаў Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па распрацоўцы сучасных метадаў аналізу тэрпеноідаў, вывучэнню іх хімічнай будовы і ператварэнняў, сінтэзу практычна важных прадуктаў. Распрацаваў тэхналогію сінтэзу медыцынскіх прэпаратаў — камфары  (руск.), эпікамфары, фянхона  (руск.) і іх вытворных, метад асвятлення каніфолі, спосабы атрымання гідрыраванай, палімерызаванай і дыспрапарцыяніраванай каніфолі, каніфолі з высокімі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі і іншае[2].

Вызначыў колькасны склад сумесяў тэрпенаў  (руск.), іх кіслародзмяшчальных вытворных і смаляных кіслот, выдзеленых з дрэў іглічных парод[3].

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 50 вынаходстваў[3]:

  • Развитие отечественной лесохимической промышленности. Мн., 1958.
  • Синтетические продукты из канифоли и скипидара. Мн., 1964 (в соавт.).
  • Новое в лесохимии. М., 1973.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[3].

Зноскі

  1. а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
  2. а б в Бардышев Иван Илларионович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 41. — 737 с.
  3. а б в Член-карэспандэнт БАРДЫШАЎ Іван Іларыёнавіч
  • Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. 1992, № 5-6.