Іван Алаізіевіч Навацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Алаізіевіч Навацкі
Дата нараджэння 1849
Дата смерці невядома
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Алаізіевіч Навацкі (1849 — ?) — расійскі і польскі грамадзянскі інжынер[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1849 годзе[1]. Выхоўваўся спачатку ў Слуцкай гімназіі і Варшаўскай галоўнай школе, а потым у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы ў 1872-75 гадах[1]. Скончыў курс са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля заканчэння вучылішча вызначыўся павятовым інжынерам у Радамскую губерню, адкуль праз два гады перайшоў на пасаду Люблінскага гарадскога архітэктара[1].

У 1881 годзе І. Навацкі быў прылічаны звышштатным тэхнікам да варшаўскага будаўнічага аддзялення, а ў 1884 годзе — да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў ў Тэхнічна-будаўнічны камітэт  (руск.)[1]. Потым быў (з 1885) памочнікам келецкага, а потым сувалкскага губернскага інжынера. Праслужыўшы тут да 1891 года, І. Навацкі прылічыўся зноў да Міністэрства ўнутраных спраў, але ў хуткім часе выйшаў у адстаўку і заняўся прыватнай практыкай[1].

Зноскі