Іван Андрэевіч Хаванскі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Іван Андрэевіч Тараруй Хаванскі)
| князь Іван Андрэевіч Хаванскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Манарх | Іван V і Пётр I | ||||||
| Папярэднік | Юрый Аляксеевіч Далгарукі | ||||||
| Пераемнік | Венедыкт Андрэевіч Змееў | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць |
17 верасня 1682 |
||||||
| Род | Хаванскія[d] | ||||||
| Бацька | Андрэй Андрэевіч Хаванскі[d][1] | ||||||
| Жонка | Ірына-Анастасія Фёдараўна Пушкіна | ||||||
| Дзеці | Андрэй, Іван, Пётр Вялікі і Васіль | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Званне | ваявода | ||||||
Іван Андрэевіч Хаванскі (? — 17 верасня 1682), князь, ваявода і палітычны дзеяч Маскоўскай дзяржавы, род якога паходзіў ад Гедымінавічаў.
Службу пачаў пры цары Міхаіле Раманаве. У 1636 г. ужо быў стольнікам, у 1659 г. атрымаў чын баярына. У час вайны 1654—1667 гадоў быў царскім ваяводам у Магілёве (1656—1658), пазней узначальваў буйную вайсковую групоўку, з якой спрабаваў заняць заходнія землі ВКЛ, але пацярпеў шэраг няўдач (1660, 1661, 1664). Пасля разгрому Меднага бунту ў Маскве ўзначальваў галоўную следчую камісію. Пакараны смерцю (1682) за спробу выкарыстаць чарговае стралецкае паўстанне ва ўласнай барацьбе за ўладу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.