Перайсці да зместу

Іван Канстанцінавіч Багаяўленскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Канстанцінавіч Багаяўленскі
Дата нараджэння 1869
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1930(1930-10-05)
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Іван Канстанцінавіч Багаяўленскі (ліпень 1869, г. Масква — 5 кастрычніка 1930) — рускі і савецкі матэматык. Прафесар (1918)[1].

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1891 годзе. З 1894 выкладаў у Маскоўскім універсітэце, адначасова (у 1903—1919) у Маскоўскім інстытуце інжынераў транспарту. У 1920—1930 гг. прафесар кафедры матэматыкі, дэкан меліярацыйнага факультэта, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па лікаваму інтэграванню функцый  (руск.), па тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы, па прыкладным задачам аналітычнай геаметрыі, па некаторых метадычных пытаннях выкладання асобных частак і тэм курса аналітычнай геаметрыі. Аўтар першых даведнікаў па матэматыцы для студэнтаў[1].

Сярод апублікаванага:

  • I. О моментах инерции. II. Центр тяжести трапеции = I. Über die Trägheitsmomente. II. Centre de Gravite d’un Trapeze / Проф. И. К. Богоявленский ; Белорусская государственная академия сельского хозяйства. — Горки : Изд-во Академии, 1928. — С. 222—231; 25 см;
  • Введение в анализ и дифференциальное исчисление / Бел. гос. с.-х. акад. — Горки: Кооп. изд-во студентов Бел. гос. акад. сел. хоз-ва, 1931. — 186, [1] с. — 2000 экз.

Зноскі

  1. а б в Богоявленский Иван Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.
  • Большая семья святителя Филарета (Дроздова) / Н. А. Маркова. — Lambert, 2018. — 44 с.: ил. — ISBN 978-613-9-86671-7.