Іван Міхайлавіч Саламонікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Міхайлавіч Саламонікаў
Solomonikov IvanMihail.jpg
Дата нараджэння 20 лютага 1918(1918-02-20)
Месца нараджэння вёска Трыбухі, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці 24 кастрычніка 1944(1944-10-24) (26 гадоў)
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19381944
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Міхайлавіч Саламоннікаў (1918-1944) — стралок 255-га стралковага палка 123-й стралковай дывізіі 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту, чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лютага 1918 года ў вёсцы Трыбухі, цяпер Калінавая Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі, у сялянскай сям'і. Беларус. Член ВКП(б) з 1941 года. Скончыў 10 класаў. Працаваў у калгасе, затым будаўніком у горадзе Магілёве.

У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў.

Стралок 255-га стралковага палка чырвонаармеец Іван Саламоннікаў вызначыўся ў ноч на 22 снежня 1939 года. У складзе ўзвода ён прымаў удзел у нападзе, першым дасягнуў варожых акопаў, закідаў іх гранатамі, знішчыўшы некалькі салдат ворага. Заўважыўшы, што паранены камандзір яго ўзвода, воін аказаў афіцэру першую медыцынскую дапамогу.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырвонаармейцу Саламоннікаву Івану Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе І. М. Саламоннікаў скончыў артылерыйскае вучылішча і курсы камандзіраў дывізіёнаў пры Ваеннай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага.

Камандзір 255-га Адэскага асобнага зенітна-артылерыйскага палка Герой Савецкага Саюза маёр Саламоннікаў І. М. прапаў без вестак 24 кастрычніка 1944 г. у раёне горада Ньірэдзьхазе.

Узнагароджаны таксама ордэнам Чырвонай Зоркі за «выключную мужнасць, храбрасць і адвагу» падчас баёў 1944 года.

Імянем Героя названа вуліца ў яго роднай вёсцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза — могилёвчане. Минск, 1965.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Міхайлавіч Саламоннікаў на сайце «Героі краіны»