Іван Пасер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Пасер
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, кінасцэнарыст
Дата нараджэння 10 ліпеня 1933(1933-07-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 2020(2020-01-09)[5][6][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Artis Bohemiae Amicis[d] (21 чэрвеня 2008)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Пасер (чэшск.: Ivan Passer; 10 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславакія — 9 студзеня 2020) — чэшскі кінарэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік «Новай хвалі» ў кінематографе Чэхіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Пасер нарадзіўся ў 1933 годзе ў Празе і быў адзіным дзіцем у сям’і дырэктара нацыянальнага банка Чэхіі.

Скончыў факультэт кіно і тэлебачання (FAMU) Пражскай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнічаў з Мілашам Форманам у шэрагу яго кінематаграфічных праектаў у якасці аўтара сцэнарыя і другога рэжысёра. Свой першы фільм «Інтымнае асвятленне» паставіў у 1965 годзе.

У 1968 годзе пасля падаўлення Пражскай вясны пры падтрымцы Карла Понці эміграваў у ЗША. Яго першы амерыканскі фільм «Народжаны перамагаць» (1971) з удзелам Роберта Дэ Ніра атрымаў добрую адзнаку крытыкі.

У канцы 1990-х гадоў па прапанове Мілаша Формана быў запрошаны рэжысёрам у расійска-нямецка-казахстанскі кінапраект «Качэўнік», але з-за рэгулярных затрымак з фінансаваннем вытворчасці зняў толькі частку карціны і адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва. Завяршыў працу Сяргей Бадроў (старэйшы), працай якога Пасер застаўся вельмі задаволены. У 2006 годзе атрымаў прэмію «Чэшскі Леў» за шматгадовы мастацкі ўклад у чэшскі кінематограф.

У 2008 годзе быў старшынёй журы Кінафестывалю ў Карлавых Варах.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Ivan Passer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Evidence zájmových osob StB
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. а б https://variety.com/2020/film/news/ivan-passer-dead-dies-cutters-way-1203462725/
  6. https://www.novinky.cz/kultura/clanek/zemrel-reziser-ivan-passer-40309574 Праверана 10 студзеня 2020.
  7. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.