Іван Сідаравіч Іжакевіч
Іван Сідаравіч Іжакевіч | |
---|---|
укр.: Іва́н Си́дорович Їжаке́вич | |
Дата нараджэння | 6 (18) студзеня 1864[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1962 (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Падданства | Расійская імперыя |
Грамадзянства | СССР |
Дзеці | Q12075500? |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс, графіка |
Уплыў на | Q109656779? і Q113647956? |
Узнагароды | Народны мастак Украінскай ССР (1951) |
Сайт | lavra-icon.com/text3.html |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Сідаравіч Іжакевіч (18 студзеня 1864, сяло Вішнапаль, Кіеўская губерня — 19 студзеня 1962, Кіеў) — украінскі мастак, графік, пісьменнік.
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і на Уманшчыне. У 1874 годзе ў 10-гадовым узросце адправіўся ў Кіеў, жадаючы стаць мастаком. Служыў пасланцам пры манастыры, у 1879—1881 гадах вучыўся ў мастацкай школе пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Затым паступіў у прыватную школу мастака М. І. Мурашка. У 1882—1884 гадах удзельнічаў у рэстаўрацыі старадаўніх фрэсак Кірылаўскага манастыра ў Кіеве.
З 1884 года вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі жывапісу, за поспехі быў узнагароджаны срэбнымі медалямі. У 1888 годзе з-за недахопу сродкаў быў вымушаны пакінуць Акадэмію, працаваў настаўнікам малявання ў сельскай школе. Ілюстраваў перыядычныя выданні, на працягу 29 гадоў супрацоўнічаў з часопісам «Ніва». У 1911 годзе распісваў царкву Святога Георгія ў горадзе Берасцечка на Валыні. З 1917 года жыў і працаваў у Кіеве.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Pages with image sizes containing extra px
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ва Уманскім павеце
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі XX стагоддзя
- Народныя мастакі Украіны
- Графікі Расійскай імперыі
- Графікі СССР
- Графікі Украіны
- Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці