Рэстаўрацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэстаўрацыя вежы Мірскага замка

Рэстаўрацыя — (ад позна лац. restauratio аднаўленне), умацаванне і аднаўленне разбураных, пашкоджаных або скажоных архітэктурных помнікаў для выяўлення іх гістарычнай і мастацкай каштоўнасці, падаўжэння іх веку і ўключэння ў сучаснае жыццё. Састаўная частка аховы помнікаў гісторыі і культуры. Праводзіцца на аснове спецыяьных даследаванняў іх гістарычнай верагоднасці, дэталёвага дакументальнага даследавання помніка (апісанні, фотафіксацыя, абмерныя чарцяжы, археалагічныя, гістарычныя, інжэнерна-тэхнічныя і інш. даследаванні) і навукова абгрунтаванага праектнага рашэння, узгодненага з органамі аховы помнікаў гісторыі і культуры, з фіксацыяй усіх наступных змен. У працэсе рэстаўрацыі могуць уводзіцца новыя элементы, неабходныя па эстэтычных і канструкцыйных меркаваннях, выкарыстоўвацца матэрыялы і тэхніка, якія адрозніваюцца ад першапачатковых, але не парушаюць цэласнасці помніка, яго гістарычных рыс. Метады і спосабы рэстаўрацыі вызначаюцца характарам далейшага выкарыстання помніка. Метады сучаснай рэстаўрацыі: кансервацыя, аднаўленне (адбудова), прыстасаванне, рэканструкцыя (згодна з навукова абгрунтаванымі дадзенымі), уласна рэстаўрацыя. Асобныя спосабы рэстаўрацыі: перанясенне (з поўнай разборкай помніка або без яе), рэгенерацыя (комплекс горадабудаўнічых і рэстаўрацыйных мерапрыемстваў па захаванню гістарычнай забудовы і ансамбляў). Розніца мясцовых умоў, традыцый, мэт і ўзроўню рэстаўрацыі вызначае разнастайнасць тэарэтычных канцэпцый і тэрміналогіі рэстаўрацыі ў розных рэгіёнах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мартыненко И. О соблюдении международно-правовых требований. У: Каштоўнасьці мінуўшчыны - 5: Рэстаўрацыя і выкарыстанне помнікаў гісторыі і культуры: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 17 красавіка 2001 г. Мн., 2001.ISBN 985-6305-24-1

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]