Іван Фёдаравіч Шпілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Фёдаравіч Шпілеўскі
Дата нараджэння 18 жніўня 1891(1891-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці чэрвень 1941 (49 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, краязнавец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Фёдаравіч Шпіле́ўскі (18 жніўня 1891, Койданава, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — чэрвень 1941) — гісторык-краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1912 года служыў матросам у Кранштаце, з 1914 — старшы радыётэлеграфіст лінкора «Імператар Павел I». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) агітатар, супрацоўнік газеты «Волна», член суднавага камітэта. Пасля Кастрычніцкага перавароту (1917) член Ваенна-марскога рэвалюцыйнага камітэта, удзельнік задушэння антыбальшавіцкага выступлення Керанскага — Краснова. Уваходзіў у атрад бронецягніка, высланага на дапамогу паўстаўшым рабочым Масквы, пасля ў петраградскі зводны атрад маракоў, накіраваны на Дон для барацьбы з каледзіншчынай. З 1918 года зноў у Петраградзе — камісар і член Савета камісараў Балтыйскага флоту, са жніўня 1919 года — камісар Кранштацкага раёна службы сувязі Балтыйскага флоту, удзельнік баёў супраць войск Юдзеніча. З 1921 года — камісар Цэнтру службы сувязі штабу Марскіх сіл РСФСР.

З 1922 года ў БССР — старшыня Койданаўскага райвыканкама, з 1925 — інспектар лясоў Полацкай акругі. У 1930-я гады навуковы супрацоўнік, кіраўнік спраў АН БССР, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства. Загінуў у канцы чэрвеня 1941 года падчас бамбёжкі санітарнага цягніка, у якім эвакуіраваўся на ўсход.

Друкаваўся ў часопісах «Красный флот», «Наш край» і інш. Аўтар успамінаў «Братва» (1929).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінхраністычная табліца падзей паўстаньня на Беларусі, Літве і Польшчы ў 1830—1831 гг. // Наш край. 1929. № 10. (Разам з Л. А. Бабровічам.)
  • Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі). Менск, 1929. 42 с. (Разам з Л. А. Бабровічам.)
  • Экспэдыцыі Акадэміі навук у 1931 г. // Савецкая краіна. 1931. № 5.
  • Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (б. Койданаўшчыны). Менск, 1932. 109 с. (Разам з Л. А. Бабровічам.)
  • Беларуская Акадэмія навук на парозе другой пяцігодкі: (Гістарычны нарыс). Менск, 1933. 111 с. (Разам з Л. А. Бабровічам.)
  • Беларуская акадэмія навук да ХV-годдзя БССР. Гістарычны нарыс. Мінск. 1934. 143 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бядуля З. З краязнаўчага блякнота пісьменьніка // Наш край. 1930. № 1.
  • Балтийские моряки в борьбе за власть Советов в 1919 г. — Ленинград, 1974.
  • Валахановіч А. І., Карніловіч Э. А. Шпілеўскі Іван Фёдаравіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 128.
  • Карніловіч Э. Шпілеўскі Іван Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. II. — Мінск, 2003. — С. 229.
  • Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (ХVI-ХХ стст.). — Мінск, 1983. — С. 63, 204.