Івашка Мядзведжае вушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іва́шка Мядзве́джае ву́шка, Іва́н Мядзве́джы сын, Медзвядзю́к — персанаж усходнеславянскіх народных чарадзейных казак (сустракаецца таксама ва ўкраінскім і рускім фальклоры). Юнак-асілак, які нараджаецца ад мядзведзя, валодае магутнай сілай, яшчэ большай, чым ягоныя памочнікі — сустрэчныя асілкі Вярнідуб і Вярнігара.

Большасці казак пра яго ўласцівая вострая сацыяльная накіраванасць — асілак змагаецца з царом, панам або папом і перамагае іх. У беларускіх казках гэты герой нярэдка надзелены фантастычнымі гіпербалізаванымі рысамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]