Асілак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васняцоў «Асілкі», 1898

Асі́лак — герой многіх традыцыйных чарадзейных беларускіх казак, легенд, паданняў. Валодае незвычайнай сілай: вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы. Асілак выступае народным заступнікам. Вобраз асілка сустракаецца, напрыклад, у казках пра Кацігарошка, Медзведзюка, Ілью Мурамца. Беларускія казкі пра асілкаў зазналі ўплыў мясцовых легенд і паданняў пра магутных волатаў. Казачны асілак блізкі да эпічнага волата, напрыклад, Іван Падвей у аднайменнай казцы «Беларускага зборніка» Е. Раманава, вып. 6. Казкі пра асілкаў маюць некаторыя матывы старажытных былін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]