Ігар Іванавіч Зямлянскіх
Ігар Іванавіч Землянскіх | |
---|---|
укр.: Ігор Іванович Землянських | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 снежня 1974 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жанр | Анімалістыка |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Ігар Іванавіч Землянскіх — украінскі мастак-анімаліст, ілюстратар, арнітолаг.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 9 снежня 1974 г. у горадзе Аляксандраўск на Луганшчыне[1] . У 1980 г. сям’я пераехала да сяла Варонькіў Барыспальскага раёну на Кіеўшчыне, радзіму дзеда па лініі маці. Менавіта дзед, які часта вадзіў яго на прагулкі па лясах і поплавах, паспрыяў фармаванню захаплення будучага мастака да прыроды. Спачатку марыў стаць лётчыкам, але паступова перамагла цікавасць да ўсяго жывога — перадусім птушак. Яшчэ пад час навучання у сярэдняй школе апублікаваў свае першыя артыкулы на арніталагічную тэматыку[2]. Адначасова з юнацтва пачаў маляваць, але выключна птушак. У 1992—1993 гг. праходзіў тэрміновую службу у інжынерным падраздзяленні Узброеных сілаў Украіны. У канцы 1990-х працаваў у Інстытуце Заалогіі НАНУ ім. Шмальгаузена [3] і прымаў удзел у экспедыцыях па Украіне на пасадзе старэйшага лабаранта. Калегі ацанілі мастацкія здольнасці і сталі прапаноўваць выкананне ілюстрацый да розных спецыялізаваных выданняў. Першы плакат з выявай чайкі выдала Украінскае таварыства аховы птушак у 1996 г. Далей разгарнулася праца з Прыродазнаўчым музеем, Кіеўскім заапаркам, Домам прыроды [4][5], батанічнымі садамі і іншымі падобнымі ўстановамі. З цягам часу праз вялікую колькасць замоваў абраў працу мастака і ілюстратара, не разрываючы цеснай повязі з навукоўцамі-арнітолагамі і аматарамі птушак[6]. Утрымлівае дома птушак, якія трапілі ў бяду: пераважна хворых і параненых[7]. Пачэсны грамадзянін Барыспальскага раёну[8].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар шматлікіх прац на тэму арнітафаўны Украіны і свету[9]. Працуе у тэхніцы тэмпера, акрыл, акварэль, алей. Браў удзел у ілюстрацыі наступных выданняў:
- Чырвоная кніга Украіны (2009)
- Запаведныя куточкі Кіраваградзкай зямлі. Андрыенка Т. Л.(1999)
- Птушкі фауны Украіны: палявы вызначальнік. Г.Фесенко, А. Бокотей. 2002
- Птушкі садоў і паркаў Кіева. Г. В. Фесенко (2010)
Поўнасцю праілюстраваў серыю кніг, выданых у рамках праекту «Пярнатыя сябры»[10]:
- Знаёмыя незнаёмцы. А.Плига. 2013 (2018)
- Вартавыя начы. Я.Яцук. 2015
- Валадары неба. С. Вітер. 2016
- Крылы над вадой. М. Банік. 2021
Автор і ілюстратар кнігі «Нашы птушкі» (2004).
Аўтар шматлікіх плакатаў на арніталагічную тэматыку ва Украіне і сумежных краінах
Зноскі
- ↑ http://iz.pernatidruzi.org.ua/biografiya/
- ↑ http://voronkiv-school.at.ua/publ/priroda/khudozhnik_animalist_abo_prosto_igor/5-1-0-22
- ↑ http://irbis-nbuv.gov.ua/ulib/item/REF0009800
- ↑ https://vechirniy.kyiv.ua/news/57071/
- ↑ https://bigkyiv.com.ua/u-kyyevi-vsogo-dva-dni-tryvatyme-vystavka-spivochyh-i-dekoratyvnyh-ptahiv-chas-ta-miscze/
- ↑ https://www.umoloda.kiev.ua/number/3175/188/112726/
- ↑ https://i-visti.com/news/4956-fotofakt-igor-zemlianskyh-zavzhdy-riatuie-poranenyh-ptahiv.html
- ↑ https://boryspil.rayrada.org.ua/pochesni-gromadyani-12-33-05-18-04-2016/
- ↑ https://day.kyiv.ua/uk/photo/ohorona-pochynayetsya-zi-znan
- ↑ http://pernatidruzi.org.ua/page.php?id=5