Ігар Аляксандравіч Гапонаў
Ігар Аляксандравіч Гапонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Ігар Аляксандравіч Гапонаў (3 ліпеня 1935, Калуга) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1976).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Магілёўскім будтрэсце, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам праектаў, намеснікам галоўнага інжынера Магілёўскага аблпраекта, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, з 1964 па 1985 г. — начальнікам Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1962 года. Пражывае ў г. Магілёве.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у стварэнні праекта помніка ахвярам фашызму на Лупалаўскіх могілках (1976).
Аўтар артыкулаў у БелСЭ па сучаснай архітэктуры гарадоў Магілёўскай вобласці.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалямі. Ганаровай граматай (1973) і Граматай (1969) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, трыма бронзавымі і сярэбраным медалямі ВДНГ СССР (1970, 1976, 1980, 1984).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гапонов Игорь Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Калузе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Магілёва