Магілёўская вобласць
Магілёўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
альтэрн.: Магілёўская вобласьць | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 21 раён | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Магілёў | ||||
Найбуйнейшыя гарады |
Бабруйск Крычаў Мсціслаў |
||||
Дата ўтварэння | 1938[1][2] | ||||
Насельніцтва (2009) |
1,099 млн (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 39,2 чал./км² | ||||
Плошча |
29 тыс. (5-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Самы нізкі пункт |
239 м 126 м |
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | BY-MA | ||||
Код аўтам. нумароў | 6 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Магілёўская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на ўсходзе краіны, мяжуе з Расіяй.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вобласць утворана 15 студзеня 1938, узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 21 раён.
У 1986 г. на тэрыторыі вобласці 13 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.
У 1998 г. колькасць насельніцтва складала 1241,3 тыс. чал. У вобласці налічвалася 14 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 11 гарадскіх пасёлкаў, 196 сельсаветаў, 3247 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
На Магілёўшчыне пераважае раўнінны рэльеф. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.
Праз яе тэрыторыю вобласці цякуць рэкі Дняпро, Бярэзіна, Друць, Сож, Проня, Беседзь, а таксама іх прытокі. Вялікіх азёр няма.
Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (сугліністыя і супясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.
Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, на паўднёвым захадзе лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна нізіннага тыпу, большай часткай асушаныя.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Для Магілёўскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1998 г. — 1241,3 тыс. чал.
- 2003 г. — 1180,5 тыс. чал.
- 2006 г. — 1138 тыс. чал.
- 2009 г. — 1099,4 тыс. чал.
- 2011 г. — 1064,1 тыс.[3].
Гарадское насельніцтва складае 72,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Магілёў (364,1 тыс. чал.), Бабруйск (221,2), Асіповічы, Горкі, Крычаў.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 86,1 %, рускія — 10,9 %, украінцы — 1,7 %.
Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці самаходных скрэпераў і падземных аўтапаяздоў, прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі, пасажырскіх ліфтаў у СНД. У Беларусі Магілёўская вобласць з’яўляецца галоўным вытворцам шын, цэменту, цэнтрабежных помпаў, электрарухавікоў, гумавага абутку, перавязачных матэрыялаў, мяккага даху і інш. Асноўныя індустрыяльныя цэнтры вобласці — Магілёў і Бабруйск. У Магілёве размешчана свабодная эканамічная зона і тэхнапарк «Магілёў».
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 50,3 % тэрыторыі вобласці, у т.л.: ворыва — 33,1 %, паша — 9,1 %, сенажаці — 8,1 %. Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе займае раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (ячмень, жыта, авёс, пшаніца) размешчаны паўсюль. Больш як на 70 % плошчаў яны даюць фуражнае збожжа і амаль 30 % — харчовае. Вырошчваюцца кармавыя культуры, лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны напрамак. У шэрагу раёнаў спецыялізаваныя гаспадаркі займаюцца пушной зверагадоўляй, развядзеннем коней, вытворчасцю рыбы.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгунка звязвае вобласць з усімі рэгіёнамі Беларусі, Украінай, Малдовай, краінамі Балтыі, шэрагам рэгіёнаў Расіі. Прамымі аўтобуснымі рэйсамі вобласць звязана з Мінскам, Навагрудкам, Гомелем, Наваполацкам, Віцебскам, Оршай, Масквой, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам і інш.
Сярод важнейшых экалагічных праблем рэгіёна — радыеактыўнае забруджанне тэрыторыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Усяго забруджана амаль 35 % тэрыторыі вобласці.
Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
Выдатныя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #4565638-1 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 мая 2022.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 мая 2022.
- ↑ Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011