Ігар Аляксандравіч Гапонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Гапонаў)
Ігар Аляксандравіч Гапонаў
Дата нараджэння 3 ліпеня 1935(1935-07-03) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды

Ігар Аляксандравіч Гапонаў (3 ліпеня 1935, Калуга) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Магілёўскім будтрэсце, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам праектаў, намеснікам галоўнага інжынера Магілёўскага аблпраекта, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, з 1964 па 1985 г. — начальнікам Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1962 года. Пражывае ў г. Магілёве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у стварэнні праекта помніка ахвярам фашызму на Лупалаўскіх могілках (1976).

Аўтар артыкулаў у БелСЭ па сучаснай архітэктуры гарадоў Магілёўскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі. Ганаровай граматай (1973) і Граматай (1969) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, трыма бронзавымі і сярэбраным медалямі ВДНГ СССР (1970, 1976, 1980, 1984).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]