Ігар Генадзевіч Ласіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Генадзевіч Ласіцкі
намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
сакавік 2013 — 20 ліпеня 2018

Нараджэнне 27 лютага 1967(1967-02-27)[1] (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць педыятр, урач, медыцынскі адміністратар
Месца працы

Ігар Генадзевіч Ласіцкі — беларускі ўрач-педыятр і арганізатар аховы здароўя[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў педыятрычны факультэт Мінскага медуніверсітэта. Па размеркаванні працаваў участковым педыятрам, пазней працаваў у аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі Брэсцкай абласной бальніцы. У 2001—2008 — галоўны ўрач Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы[2].

У 2008—2013 гадах — начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення аховы здароўя[2].

У сакавіку 2013 года быў прызначаны намеснікам міністра аховы здароўя. Курыраваў будаўніцтва, рэканструкцыю і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў галіне. У 2018 годзе разам з 32 іншымі фігурантамі пачаў праходзіць па справе аб карупцыі ў беларускай медыцыне. 20 ліпеня 2018 года быў вызвалены ад пасады намесніка міністра «ў сувязі з учынкам, несумяшчальным са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[3]. 8 лютага 2019 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў былога намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці і забаронай займаць адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на пяць гадоў за хабарніцтва ў вялікім памеры[2].

Ігар Ласіцкі правёў за кратамі няпоўныя тры гады і выйшаў на волю[4].

Зноскі