Педыятрычны факультэт БДМУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Педыятрычны факультэт
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Заснаваны 1964
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск

Педыятрычны факультэт БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1931 годзе ў Мінскам медыцынскім інстытуце быў арганізаваны факультэт аховы мацярынства і дзяцінства. Першым дэканам факультэта (1931—1935) быў заснавальнік педыятрычнай школы Беларусі, доктар медыцынскіх навук, акадэмік АН БССР, прафесар В. А. Лявонаў. На факультэце было два аддзяленні — акушэраў-гінеколагаў і ўрачоў аховы мацярынства і маленства. Пасля факультэт быў закрыты.

У 1940-х і 1950-х гадах у рэспубліцы стала адчувацца вострая нястача медыцынскіх працаўнікоў. Дзіцячая смяротнасць у 1946 годзе складала 57,8 на 1000 народжаных, у 1955 годзе — 51,6. Падрыхтоўка дзіцячых урачоў вялася на лячэбным факультэце, дзе на педыятрыю адводзілася толькі 160 навучальных гадзін.

Напачатку 1964 гады Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне адкрыць педыятрычны факультэт пры Мінскам дзяржаўным медыцынскім інстытуце з прыёмам у 100 чалавек. Гэта быў лепшы падарунак I з’езду дзіцячых урачоў Беларусі, які адбыўся 3-5 лютага 1964 года.

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]