Перайсці да зместу

Ігар Дзянісавіч Іванцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Дзянісавіч Іванцаў
Ігор Денисович Іванцев
Дата нараджэння 3 студзеня 1942(1942-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 2022(2022-01-31) (80 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык
Вядомы як даследчык гісторыі Балгарыі
Партыя КПСС

Ігар Дзянісавіч Іванцаў (3 студзеня 1942 — 31 студзеня 2022) — савецкі і ўкраінскі гісторык, прафесар.

Спецыяліст па вывучэнні гісторыі Балгарыі і славянскіх краін[1]. Прарэктар Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Васіля Стэфаныка (1993—2005).

Нарадзіўся 3 студзеня 1942 года ў сяле Дэлева Тлумацкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці УССР (цяпер — Украіна).

Скончыў Карапецкую сярэднюю школу Цярнопальскай вобласці. У 1961—1964 гадах служыў у Савецкай Арміі[1].

У 1964 годзе паступіў на гістарычны факультэт Івана-Франкоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер — Прыкарпацкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стэфаныка), які скончыў у 1968 годзе, атрымаўшы дыплом з адзнакай. Працаваў настаўнікам гісторыі Бортнікаўскай сярэдняй школы Тлумацкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці[1].

У 1981 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі АН УССР (Кіеў). У 1983 годзе быў удзельнікам IX Міжнароднага з’езда славістаў, які праходзіў у Кіеве. У снежні 1986 года паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Праблемы гістарыяграфіі гісторыі Балгарыі ў перыяд паміж двума сусветнымі войнамі»[1] і атрымаў вучонае званне дацэнта.

У 1986 годзе вярнуўся ў Івана-Франкоўскі педагагічны інстытут, дзе працаваў да выхада на пенсію ў 2016 годзе[2]. У 1991 годзе абраны першым дэканам гістарычнага факультэта. У 1993—2005 гадах працаваў прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а у 2005−2008 гадах — дырэктарам Інстытута даўніверсітэцкай і паслядыпломнай адукацыі. У кастрычніку 2008 года перайшоў на пасаду прафесара кафедры сусветнай гісторыі факультэта гісторыі, паліталогіі і межнарожных адносін.

Памёр 31 студзеня 2022 года.

  • Выдатнік народнай адукацыі Украіны,
  • медаль «1300-годдзе Балгарыі» (Народная Рэспубліка Балгарыя)[1].
  1. а б в г д Іванцаў Ігар Дзянісавіч(нявызн.).
  2. Памёр прафесар Прыкарпацкага ўніверсітэта(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2023. Праверана 1 кастрычніка 2023.