Ігар Паўлавіч Таўтын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Паўлавіч Таўтын
Нараджэнне 11 лютага 1971(1971-02-11) (53 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды

Ігар Паўлавіч Таўтын (нар. 11 лютага 1971, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 лютага 1971 года ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Працаваў загадчыкам Казанскага фельчарска-акушэрскага пункта, медбратам тэрапеўтычнага аддзялення Брагінскай цэнтральнай раённай бальніцы, урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі і анестэзіялогіі, галоўным урачом станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Калінкавіцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, галоўным урачом Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Зноскі