Гомельская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гомельская вобласць
Герб
Coat of arms of Homyel Voblast.svg
Сцяг
Flag of Homyel Voblast.svg
Краіна

Беларусь

Статус

Вобласць

Уключае

21 раён

Адміністрацыйны цэнтр

Гомель

Найбуйнейшыя гарады

Гомель
 Мазыр
 Рэчыца
 Светлагорск
 Жлобін

Старшыня аблвыканкама

Уладзімір Андрэевіч Дворнік

Старшыня абласной рады дэпутатаў

Марыя Андрэеўна Бондар

Афіцыйныя мовы

беларуская, руская

Насельніцтва (2009)

1 440 7 млн чал, (1-е месца)

Шчыльнасць

38 чал./км²

Нацыянальны склад

беларусы — 84,2%, рускія — 11,0%, украінцы — 3,3%, яўрэі — 0,4%, палякі — 0,2%, іншыя — 0,9%

Канфесійны склад

праваслаўе

Плошча

40.4 тыс. км²
(1-е месца)

Гомельская вобласць на карце

Часавы пояс

UTC+2

Код ISO 3166-2

BY-HO

Код аўтам. нумароў

3

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Гомельская вобласць на Вікісховішчы
Каардынаты: 52°20′ пн. ш. 29°40′ у. д. / 52.333333° пн. ш. 29.666667° у. д. (G) (O) (Я)


Гомельская вобласць — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці – горад Гомель. З'яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 440 тыс. чал.). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 г.. Падзяляецца на 21 раён.

У 1984 г. на тэрыторыі вобласці знаходзілася 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.

У 1995 г. колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Расіяй і Украінай. Па плошчы (40,4 тыс. км²) саступае толькі Мінскай вобласці. Большая частка тэрыторыі размешчана ў межах Палескай нізіны. Паўднёва-ўсходняя і ўсходняя часткі ляжаць на Прыдняпроўскай нізіне. На правабярэжжы Прыпяці размешчана Мазырская града, каля вёскі Ніжнія Жары — самы паўднёвы пункт Беларусі. Гомельская вобласць вылучаецца разнастайнасцю карысных выкапняў. Тут ёсць нафта (больш за 60 радовішчаў, пераважна ў Рэчыцкім, Светлагорскім і Кастрычніцкім раёнах), калійная і каменная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, а таксама торф, будаўнічы камень, шкловыя і фармовачныя пяскі, мел, гіпс, гліны, каалін, мінеральныя (нават поліметалічныя) воды.

Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым летам. Рэкі належаць да басейна Дняпра, які цячэ па тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень на працягу амаль 400 км. 3 прытокаў Дняпра найбольшымі з’яўляюцца Прыпяць, Бярэзіна і Сож. У Прыпяць упадаюць Случ, Пціч, Сцвіга, Убарць і інш. Прытокі Сажа — Іпуць і Беседзь. Самае вялікае Чырвонае возера з’яўляецца трэцім па велічыні ў Беларусі. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, большасць мінеральных глеб складаюць глебы лёгкага механічнага складу. Балоты займаюць 4 % тэрыторыі, яны пераважна нізінныя і большасцю асушаны. Лесам занята 49 % тэрыторыі вобласці, але на захадзе і поўдні лясістасць значна большая. У вобласці створаны Нацыянальны парк «Прыпяцкі».

Амаль 70 % плошчы Гомельшчыны забруджана радыенуклідамі з працяглым тэрмінам паўраспаду. Найбольш забруджана паўднёвая частка, дзе створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — адзіны ў свеце такога тыпу. У ім вывучаюцца і захоўваюцца ў прыродным стане тэрыторыі, якія зведалі радыёактыўнае ўздзеянне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сярод карысных выкапняў, якія маюць асаблівую значнасць для народнай гаспадаркі вобласці, - паліўна-энергетычная сыравіна.

Разведана амаль 1500 радовішчаў торфу.

У 1964 годзе паблізу г. Рэчыца была здабыта першая прамысловая нафта. Сёння яе атрымана больш як 100 млн. тон. Штогод здабываецца 1,8 млн. тон.

Трэць тэрыторыі вобласці пакрыта лясамі. Па запасах лесу Гомельская вобласць займае першае месца ў Беларусі.

У паўднёва-ўсходняй частцы Прыпяцкай упадзіны разведаны паклады каменнага вугалю.

У Ельскім раёне выяўлена радовішча гаручых сланцаў.

У 100 млн. тон ацэньваюцца запасы бурага вугалю ў Жыткавіцкім і Брынёўскім радовішчах.

Разведаныя запасы каменнай солі перасягаюць 22 млрд. тон. На базе Мазырскага радовішча створана буйнейшая ў рэспубліцы вытворчасць па выпуску солі (ААТ «Мазырсоль»).

У вобласці ёсць перадумовы для выяўлення і падрыхтоўкі да прамысловага асваення новых відаў сыравіны – гіпсу, базальтавых валокнаў, мінеральных сарбентаў, ёдабромных расолаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня вобласці раўнінная, пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.

Праз тэрыторыю Гомельскай вобласці цячэ Дняпро і яго прытокі: Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найбольшае па плошчы возера Чырвонае.

Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і пясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы, у далінах рэк распаўсюджаны поймавыя глебы.

Амаль палову тэрыторыі Гомельшчыны пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (больш за 70 %) у Лельчыцкім раёне. Галоўная лесаўтваральная парода — хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты, пераважна нізінага тыпу, большай часткай асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзяцца Прыпяцкі нацыянальны парк і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995—1594,2 тыс.
  • 2003—1516,1 тыс.
  • 2006—1476 тыс.
  • 2009—1440,7 тыс.[1].
  • 2011—1432,3 тыс.[2].

Гарадское насельніцтва:

2003 — 69,8 %
2008 — 71,7 %

Найбольшыя гарады: Гомель (481,3 тыс. чал.), Мазыр (111,4), Жлобін, Рэчыца, Светлагорск.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 84,2 %, рускія — 11,0 %, украінцы — 3,3 %.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гомельская вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты і каменнай солі, вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўкі, чорнай металургіі, асобных галін машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На Гомельшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае мяса-малочны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт. Ажыццяўляецца суднаходства па рэках.

Большая частка тэрыторыі вобласці забруджана радыёнуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі