Ігар Уладзіміравіч Кароль
Ігар Уладзіміравіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1989 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Адамавіч Кароль |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Ігар Уладзіміравіч Кароль (18 сакавіка 1944, г. Загорск, Маскоўская вобласць — 18 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і архітэктараў Уладзіміра і Галіны Каралёў. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, з 1975 па 1978 г. — у Інстытуце фізічнага планавання ў Гаване (Куба).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): афармленне экспазіцыі БССР на міжнародным кірмашы ў Дзюсельдорфе, ФРГ (1970), ТЭА генплана Гаваны (1978), 90-кватэрны жылы дом па вул. Крапоткіна (1979), падземны гараж па вул. Някрасава (1981), ПДП цэнтра Мінска (1974, 1983), праект архітэктурна-планіровачнай арганізацыі планіровачных зон Мінска (1986).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1968, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Король Игорь Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
- Памерлі 18 сакавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя