Ігнат Габрыэлевіч Булгак
Ігнат Габрыэлевіч Булгак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1798 | ||||||
Смерць | 1848 | ||||||
Род | Булгакі герба «Сыракомля»[d] | ||||||
Бацька | Габрыэль Булгак[d] | ||||||
Маці | Фартуната з Булгакаў[d] | ||||||
Жонка | Ізабэла са Слізняў[d] і Тэрэза са Слізняў[d] | ||||||
Дзеці | Соф’я з Булгакаў[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы |
Ігнацы Булгак, у расійскай традыцыі Ігнат Габрыэлевіч Булгак (1798 — 1848[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні, бабруйскі павятовы маршалак.
Заснавальнік палацавага комплексу Булгакаў у Жылічах[2].
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]З роду Булгакаў герба «Сыракомля». Бацька — Габрыэль Булгак, у 1785 годзе ажаніўся з Фартунатай Булгак, далёкай родзічкай з іншай галіны роду[1]. Шлюб аб’яднаў род Булгакаў, а агульную зямельную ўласнасць і капітал, у тым ліку матчын пасаг — сядзібу ў Жылічах, спадкаваў Ігнацы Булгак. Умовай атрымання спадчыны было заканчэнне ўніверсітэта[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт. Удзельнічаў у вайне 1812 года, у складзе расійскай арміі дайшоў да Парыжа[2].
Актыўна займаўся палітыкай, займаў пасады лідскага ротмістра і бабруйскага павятовага маршалка[2].
Будаўніцтва палаца Булгакаў
[правіць | правіць зыходнік]У Парыжы Ігнацы Булгак меў магчымасць убачыць шэдэўры французскай архітэктуры, апроч таго, ён сабраў нядрэнную калекцыю карцін вядомых еўрапейскіх майстроў. Пасля вяртання дадому, арганізаваў паспяховую і эканамічна пісьменную гаспадарку, вялікі маянтковы гаспадарчы двор плошчай да 30 га, пачаў будаўніцтва палаца[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся з дачкой барысаўскага павятовага маршалка (1801—1803) Юзафа Мікалаевіча Слізеня — Ізабэлай[1], пасля яе хуткай смерці — з яе роднай сястрой Тэрэзай[3]. Праз шлюбы Ігнацы Булгак не толькі стаў адзіным спадчыннікам вялізнай маёмасці роду Слізняў, але і атрымаў ганаровую пасаду свайго цесця[1].
Ігнат меў 5 сыноў і 4 дачкі, сярод іх малодшага сына Эдгара, які стаў спадчыннікам родавай сядзібы[2].
У 1838 годзе Янам Кшыштафам Дамелем у Мінску створаны сямейны трыпціх для Ігнація і Тэрэзы Булгакаў, са старэйшым іх сынам Юзафам Вітольдам[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Сага о Булгаках Архівавана 8 снежня 2015. (руск.)
- ↑ а б в г д Усадьба Булгаков «Добосна» в деревне Жиличи (руск.)
- ↑ Жиличи Архівавана 11 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Елена Нарижная, Владислав Кулакевич. Предметы магнатских коллекций и проблемы их совместного использования в Союзном государстве Беларуси и России
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.