Ігнацій Быкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнацій Быкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1750(1750)
Месца нараджэння: в. Пяцеўшчына, Менскі павет
Дата смерці: 1817(1817)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, перакладчык

Ігнацій Быкоўскі (1750, в. Пяцеўшчына, Менскі павет — 1817) — беларускі асветнік, гуманіст, літаратар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Мінску і ў піярскай школе ў Віцебску. Удзельнічаў у Руска-турэцкай вайне 1768—1774 гг., выйшаў у адстаўку, жыў на радзіме[1].

Творчая і літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Маральна-этычныя і эстэтычныя погляды Быкоўскага выкладзены ў складанні «Праблема, якая падлягае даследаванню…» (на польскай мове, Мінск, 1790). У ім выкладзеная асветніцкая, дэмакратычная канцэпцыя гуманізму, выказаны матэрыялістычныя і атэістычныя думкі, аўтар выступае прыхільнікам геданістычнай этыкі[1].

У рукапісы на польскай мове «Жыццё Ігната Быкоўскага, паручніка рускіх войскаў, напісаная ім самім у 1806 годзе» ёсць гістарычныя і літаратурныя факты, якія адносяцца да Беларусі, названы нявыдадзеныя працы Быкоўскага[1].

Бічаваў маральныя заганы пануючых класаў, несправядлівасць і крывадушнасць духавенства. У літаратурнай творчасці і эстэтычных поглядах Быкоўскага — прыхільнік сентыменталізму[1].

Перакладаў творы Вальтэра, Гельвецыя, Сумарокава і іншых[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Kościół sławy [Text] : poema / Ignacy Bykowski. — Wilno : Druk. XX. Piarów, 1799. — 125 c. ; 8 gr
  • Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — [4], 78 c. ; 4 gr
  • Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — [4], 78 c. ; 4 gr
  • Wiersze … [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1798. — [24] с. ; 8 gr
  • Życie I.B…. napisane w r. 1806, oprac, i wstęp T. Mikulski, w: Studia nad oświeceniem, W. 1956.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Быковский Игнатий // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 95. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]