Іголка
Іголка[1], таксама шаршатка (для грубага шыцця) — доўгі тонкі востраканечны інструмент з цвёрдага рэчыва (раней з косткі) часцей за ўсё вядомы чалавеку па швейных іголках з іголкавым вушкам для ніткі з аднаго боку. Выкарыстоўваецца для разбурэння альбо дэфармацыі аб'екта ўздзеяння з мэтай атрымання якіх-небудзь новых уласцівасцяў аб'екта альбо пераадолення яго. З прычыны нязначнай плошчы ляза іголкі сіла, прыкладзеная ўздоўж іголкі, аказваецца засяроджаная на невялікай прасторы, гэтая акалічнасць дазваляе іголкам не пашкоджваючы пратыкаюць матэрыял, цвёрдасць якога менш цвёрдасці матэрыялу, з якога зроблена сама іголка. Іголкай называюцца таксама многія іншыя прадметы, якія маюць падобную форму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі прыладамі, з дапамогай якіх палотнападобныя прадметы аб'ядноўваліся ніцепадобнымі валокнамі, былі рыбіны косткі. Прадстаўнікі Індскай цывілізацыі вынайшлі касцяныя іголкі з вушкам для прадзявання ніткі. Першыя металічныя іголкі з металічнай дроту пачалі вырабляць у XVI стагоддзі.
Віды іголак
[правіць | правіць зыходнік]- Швейныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на ручныя і машынныя. Да ручных можна аднесці стандартныя з вушкам для ніткі, вышывальныя і кравецкія шпількі, шавецкія іголкі. Машынныя выкарыстоўваюцца ў швейных машынах
- Медыцынскія
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напісанне, варыянты ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.252, 755.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іголка