Іда (ураган)
Ураган Іда (англ.: Hurricane Ida) — трапічны ўраган, які абрынуўся на тэрыторыю ЗША ў 2021 годзе.
Трапічны цыклон пачаў з 23 жніўня адсочвацца над Карыбскім морам. 26 жніўня ўраган атрымаў назву Іда, у гэты час цэнтр цыклона знаходзіўся паблізу вострава Гранд-Кайман.
Да 27 жніўня Іда стала ўраганам першай катэгорыі, дасягнуўшы заходніх раёнаў Кубы. 29 жніўня кваліфікуецца як ураган чацвёртай катэгорыі. У гэты час Іда набліжаецца да штатаў Луізіяна і Місісіпі. У абодвух штатах быў абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча і прымусовая эвакуацыя насельніцтва. Калі ўраган абрынуўся на ўзбярэжжа Мексіканскага заліва, наймацнейшы ўдар прыйшоўся на Новы Арлеан. Вецер меў хуткасць каля 250 км/гадз, пачаліся паводкі і патопы ў прыбярэжных зонах, была адключана электрычнасць. У выніку выкіду вялікіх аб’ёмаў марской вады ўзровень ракі Місісіпі падняўся па меншай меры на 2,1 м, моцныя вятры прывялі да таго, што плынь ракі змяніла свой кірунак[1].
Калі ўраган прыйшоў на кантынент, сіла ветру ўпала. Аднак з-за вялікай колькасці ападкаў пачаліся паводкі на ўсходзе ЗША, якімі былі выкліканы чалавечыя ахвяры.
У Нью-Ёрку ўраган выклікаў магутную залеву, у сувязі з паводкамі ў горадзе ўвялі надзвычайнае становішча. Загінулі 9 чалавек. Некаторыя дарогі апынуліся пад метровым слоем вады, Нью-Ёркскі метрапалітэн цалкам спыніў працу: патокі вады залілі некалькі станцый[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Іда (ураган) на Вікісховішчы |
- The NHC’s Advisory Archive on Hurricane Ida
- The WPC’s Advisory Archive on Tropical Depression Ida