Ізакефалія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэска Мазачыа (1420-я). Фларэнцыя.
Фрэска «Страшны суд» (1190-я). Дзмітрыеўскі сабор  (руск.), Уладзімір.

Ізакефалія або ісакефалія (ад грэч. ísos — роўны, аднолькавы, падобны і kephalé — галава, то ёсць роўнагалоўе) — мастацкі прыём у выяўленчым мастацтве, які складаецца ў размяшчэнні на адным узроўні галоў розных па велічыні і паставах фігур. Выкарыстоўваецца ў рэльефах і жывапісу.

Ізакефалія распаўсюджаная галоўным чынам у антычным мастацтве[1]. Часта сустракаецца ў мастацтве Старажытнага Усходу, мастацтве рускага сярэднявечча і еўрапейскім мастацтве ранняй эпохі Адраджэння[2][3].

Ізакефалія надавала кампазіцыі ўпарадкаванасць і рытмічна-дэкаратыўную цэльнасць.

Зноскі

  1. Ізакефалія (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Изокефалия // Российский гуманитарный энциклопедический словарь. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та. 2002.
  3. Изокефалия // «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.  (руск.); М.: Издательство «Советская энциклопедия  (руск.)», 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]