Перайсці да зместу

Ізяслаў Уладзіміравіч (князь мурамскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізяслаў Уладзіміравіч
князь смаленскі
1095 — 1095
Папярэднік Мсціслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Давыд Святаславіч

Нараджэнне невядома
Смерць 6 верасня 1096[1]
Месца пахавання
Род Рурыкавічы і Манамахавічы[d]
Бацька Уладзімір Манамах[1]
Маці Гіта Уэсекская
Прыналежнасць Смаленскае княства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізяслаў Уладзіміравіч (1077/10781096) — князь смаленскі (1095), курскі (да 1095) і мурамскі (1095—1096). Сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха.

Пасля пачатку вайны за ўдзелы паміж сынамі Святаслава Яраславіча з аднаго боку, Святаполкам Ізяславічам і Уладзімірам Усеваладавічам з другога, захопу Алегам Святаславічам Чарнігава (1094), а Давыдам Святаславічам — Смаленска (1095) Ізяслаў па даручэнні бацькі выехаў з Курска і заняў Мурам, які належаў Алегу.

Пасля выгнання Алега з Чарнігава Святаполк і Уладзімір вымушаныя былі адбіваць напад полаўцаў на Кіеў і Переяслаўль, менавіта тады ім удалося нанесці вырашальнае паражэнне хану Тугаркану, часова спыніўшае палавецкія набегі на Русь. Тым часам Алег, сабраўшы войска ў Смаленску, рушыў на Мурам і запатрабаваў ад Ізяслава сысці з яго вотчыны ў вотчыну Уладзіміра Манамаха — ў Растоў ды Суздаль. Але Ізяслаў сабраў войска для абароны Мурама з растоўцаў, суздальцаў і белазерцаў. У бітве пад сценамі Мурама 6 верасня 1096 года Ізяслаў загінуў.

У выніку перамогі Алег заняў Мурам, Растоў і Суздаль. Толькі пасля паходу на яго наўгародскага, пераяслаўскага і палавецкага войскаў на чале з Мсціславам і Вячаславам Уладзіміравічамі адпаведна Алег вымушаны быў адступаць і ў рэшце рэшт пагадзіўся на заключэнне міру, якое адбылося на княжым з’ездзе ў Любечы ў 1097 годзе.

Цела князя адвезлі ў Ноўгарад і паклалі ў Сафійскім саборы. Паводле ліста Уладзіміра Манамаха да Алега Святаславіча Ізяслаў паспеў ажаніцца, мабыць ў 1096 годзе, незадоўга да гібелі, але дзяцей не пакінуў. У момант гібелі ён быў яшчэ падлеткам, калі ўлічыць, што яго старэйшаму брату Мсціславу было тады 20 гадоў.

Зноскі