Ікі
Выгляд
| Ікі | |
|---|---|
| яп.: 壱岐島 | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 138,5 км² |
| Насельніцтва | 30 897 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 223,08 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 33°47′ пн. ш. 129°43′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Цусімскі праліў |
| Краіна | |
| Рэгіён | прэфектура Нагасакі |
Ікі (яп.: 壱岐島 Ікі-но сіма) — японскі востраў у Цусімскім праліве, у 20 км ад берагоў Кюсю; адміністрацыйна ўваходзіць у прэфектуру Нагасакі. Галоўны населены пункт на востраве — горад Ікі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ікі — вулканічны востраў у Цусімскім праліве паміж Цусімай і Кюсю. Плошча вострава — 138,5 км²; максімальная адлегласць ад паўночнага берага да паўднёвага — 17 км, ад заходняга да ўсходняга — 15 км. Найвышэйшы пункт — патухлы вулкан Такэнацудзі (яп.: 岳ノ辻), 213 м над узроўнем мора. Апошняе вывяржэнне Такэнацудзі было 0,6—0,9 мільёнаў гадоў назад[1]; тым не менш, на востраве існуюць гарачыя крыніцы.
Дзякуючы галіне цёплай плыні Курасіа, на Ікі мякчэйшы клімат, чым на асноўных астравах Японіі на той жа шыраце.
Зноскі
- ↑ Nagaoka Shinji, Nakagawa Hideaki. Eruptive History of Takenotsuji Volcano in the Iki Island, Western Japan // Bulletin of Faculty of Education, Nagasaki University. — 2003. — № 69. — ISSN 1345-1359. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020.
