Адміністрацыйны падзел Японіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адміністрацыйны падзел Японіі
Узровень прэфектур
Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання

Японія афіцыйна падзяляецца на 47 адміністрацыйных адзінкі вышэйшага ўзроўню. Яны аб’яднаны ў сістэму тодофукэн (яп. 都道府県 то-до:-фу-кэн). Па гэтай сістэме краіна складаецца з адной сталіцы то (яп. 都) — Токіа, адной вобласці до (яп. 道) — Хакайда, дзвюх гарадоў фу (яп. 府?), якія маюць статус прэфектуры, — Кіёта і Осака — і сарака трох прэфектур кэн (яп. 県). Дзеля зручнасці ў Заходнім японазнаўстве прынята называць вышэйназваныя адзінкі «прэфектурамі».

Прэфектуры падзяляюцца на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Гэта акругі Хакайда, адмысловыя гарады, вызначаныя ўказам урада, і паветы. Акругі, якіх налічваецца 14, існуюць толькі ў Хакайда. Для астатніх прэфектур адзінкай падзелу з’яўляецца павет. Да адмысловых гарадоў, вызначаных указамі ўрада, належаць гарады, насельніцтва якіх перавышае 500 тысяч чалавек. Гэтыя гарады ўключаюць Кобэ (1956), Кіёта (1956), Нагоя (1956), Осака (1956), Якагама (1956), Кітакюсю (1963), Фукуока (1972), Кавасакі (1972), Сапара (1972), Хірасіма (1980), Сэндай (1989), Тыба (1992), Сайтама (2003), Сідзуока (2005), Сакаі (2006), Ніігата і Хамамацу (2007). Сталіца Токіа да ліку падобных гарадоў не прыналежыць, таму што з’яўляецца гарадскім кангламератам, а не горадам.

Сучасная сістэма адміністрацыйнага падзелу была ўкаранёна ў перыяд Мэйдзі ў 1871 годзе, у выніку чаго былі скасаваны феоды хан і створаны прэфектуры. Гэтая падзея носіць назву хайхан цікэн (яп. 廃藩置県). Спачатку колькасць прэфектур адпавядала колькасці былых феодаў — больш за 300 адзінак. З часам іх скарацілі да 72, а ў 1888 годзе — да 47. Закон аб мясцовай аўтаноміі даў прэфектурам больш уладарных паўнамоцтваў. Нарэшце, улічваючы імпэтнае развіцце ўрбанізацыі ў Японіі, японскі ўрад разглядае праект рэфармавання прэфектур у 10 больш буйных адміністрацыйных адзінак.

Акрамя прэфектур і паветаў, у краіне існуе адміністрацыйныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню, якія карыстаюцца шырокай аўтаноміяй. Гэта цэнтральныя гарады прэфектур, адмысловыя гарады, уласна гарады, 23 спецыяльныя раёны Токіа, а таксама пасёлкі і вёскі.

Гісторыя тыпаў прэфектур[правіць | правіць зыходнік]

Да адмысловых прэфектур можна аднесці Токіа, Кіёта, Осака і Хакайда. У перыяд Эда (1603—1867) сёгунат усталяваў 9 гарадскіх раёнаў, якімі кіравалі чыноўнікі з цэнтра (奉行支配地), і 302 раённых горада, якімі кіравалі гарадскія чыноўнікі (郡代支配地). З надыходам эпохі Мэйдзі 9 гарадскіх цэнтраў былі ператвораны ў акругі фу, а 302 раённых горада — ў прэфектуры кэн. У 1871 г., пасля адміністрацыйнай рэформы, у Японіі былі ўсталяваны 3 гарадскія прэфектуры фу — Токіа, Кіёта і Осака. У 1943 годзе гарадская прэфектура Токіа была перайменавана ў сталіцу то (хоць закона аб сталіцы зацверджана не было). У выпадку з Хакайда абставіны склаліся па-іншаму. Гэты востраў, які японцы называлі Эдзосіма — «востраў айнаў» — знаходзіўся па-за кантролем сёгунаў. Выключэнне складалі нязначныя ўладанні самурайскіх родаў на поўдні вострава. У 1886 годзе ён атрымаў назву «Хакайда», што азначала «Паўночны марскі шлях». Яго паходжанне звязана з назвай старажытных японскіх шляхоў до (道), уведзеных у VII стагоддзі японскім імператарскім урадам. Паколькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя большая частка вострава Хакайда была асвоена японцамі, былі ўсталяваны 14 абласцей сіцё, своеасаблівых цэнтраў японскай каланізацыі.

Спіс прэфектур[правіць | правіць зыходнік]

Карта прэфектур Японіі.

Табліца паказвае падзел на прэфектуры ў парадку па ISO 3166-2:JP

1. Хакайда
2. Аомары
3. Іватэ
4. Міягі
5. Акіта
6. Ямагата
7. Фукусіма
8. Ібаракі
9. Татыгі
10. Гума
11. Сайтама
12. Тыба
13. Токіа
14. Канагава
15. Ніігата
16. Таяма

17. Ісікава
18. Фукуі
19. Яманасі
20. Нагана
21. Гіфу
22. Сідзуока
23. Айты
24. Міэ
25. Сіга
26. Кіёта
27. Осака
28. Хіёга
29. Нара
30. Вакаяма
31. Таторы
32. Сіманэ

33. Акаяма
34. Хірасіма
35. Ямагуты
36. Такусіма
37. Кагава
38. Эхімэ
39. Коты
40. Фукуока
41. Сага
42. Нагасакі
43. Кумамота
44. Оіта
45. Міядзакі
46. Кагосіма
47. Акінава

Прэфектуры часта дзеля зручнасці падзяляюць на рэгіёны (вобласці) ціхо (地方). Гэтыя рэгіёны злажыліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з’яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.

Табліца паказвае агульнапрынятае падзел прэфектур па рэгіёнам з поўначы на поўдзень.

Рэгіёны Прэфектуры
Хакайда[1] Хакайда
Тахоку Акіта, Аомары, Фукусіма,

Іватэ, Міягі, Ямагата

Канто Тыба, Гума, Ібаракі,

Канагава, Сайтама, Татыгі, Токіа

Цюбу[2] Айты, Фукуі, Гіфу, Ісікава,

Нагана, Ніігата, Сідзуока, Таяма, Яманасі

Кінкі Хіёга, Кіёта, Міэ, Нара,

Осака, Сіга, Вакаяма

Цюгоку Хірасіма, Акаяма, Сіманэ,

Таторы, Ямагуты

Сікоку Эхімэ, Кагава, Коты,

Такусіма

Кюсю Фукуока, Кагосіма, Кумамота,

Міядзакі, Нагасакі, Оіта, Сага

Акінава Акінава

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паўднёвая частка вострава Сахалін і ўсе астравы Курыльскай грады (на карце не паказаны) былі японскай тэрыторыяй з 1907 г. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны яны перайшлі да СССР і да цяперашняга часу застаюцца пад расійскай юрысдыкцыяй. Японскі ўрад лічыць астравы ўласнасцю Японіі.
  2. Рэгіён Цюбу падзяляецца на меншыя падрэгіёны — Хакурыку, Касінтэцу, Такай і Цюкю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]