Перайсці да зместу

Ільдэфонса Пучдэнголас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільдэфонса Пучдэнголас
Дата нараджэння 1876[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1936(1936-10-30)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d]
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ільдэфонса Пучдэнголас-і-Понсэ дэ Леон (ісп.: Ildefonso Puigdengolas y Ponce de León; 187631 кастрычніка 1936[2]) — іспанскі афіцэр, удзельнік каланіяльных войн на Кубе і ў Марока, а таксамай грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца, аднак бацька рана памёр.

У 14 гадоў паступіў у Школу капралаў і сяржантаў пры Школе Марыі Крысціны для дзяцей-сірот пяхотнікаў. У 1895 годзе пайшоў у якасці добраахвотніка на Кубінскую вайну. Пазней удзельнічаў у Рыфскай вайне. Залічаны ў корпус аховы, дзе даслужыўся да палкоўніка[3].

У жніўні 1932 года падчас паўстання генерала Хасэ Санхурха ў Севільі (т. зв. «Санхурхада») трапіў у палон да мяцежнікаў.

Прыкладна ў 1932—1933 гадах стаў членам масонскай ложы[3]. Таксама ўступіў у Антыфашысцкі рэспубліканскі саюз ваенных.

27 мая 1936 года звольнены ў запас.

У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі камандаваў калонай, якая падаўляла паўстанні ў Алькала-дэ-Энарэсе і Гвадалахары.

Хутка прызначаны камандзірам гарнізона Бадахоса, арганізаваўшы абарону правінцыі і горада. Пасля падзення Бадахоса збег у Партугалію[3]. У кастрычніку вярнуўся ў Іспанію.

Быў прызначаны камандзірам калонны групы Ілескас (Таледа). Прымаў удзел у баях пад Сесеньяй. У Парле[2] забіты падначаленымі пры спробе прыпыніць бязладнае адступленне войск[4][5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ildefonso Puigdengolas Ponce de León // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Aunque hubo cierta polémica sobre el lugar y circunstancias de su muerte éstas quedaron totalmente aclaradas en el libro de Héctor Alonso García, El coronel Puigdengolas y la Batalla de Badajoz, Publicaciones de la Universidad de Valencia, Valencia, 2014. ISBN 978-84-370-9345-1
  3. а б в Alonso García, El Coronel Puigdengolas..., cit.
  4. Madridejos, Mateo (febrero de 2006). Flor del Viento Ediciones, ed. Diccionario onomástico de la guerra civil (1.ª edición edición). Barcelona. pp. 292-293.
  5. La fecha exacta de su muerte -objeto de cierta controversia historiográfica- ha sido fijada definitivamente en el estudio citado El coronel Puigdengolas...

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alonso García, Héctor (2014). El coronel Puigdengolas y la Batalla de Badajoz, Publicaciones de la Universidad de Valencia, Valencia.
  • Madridejos, Mateo (2006). Diccionario onomástico de la guerra civil (1.ª edición edición). Flor del Viento Ediciones, ed. Barcelona.