Каталонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталонія
Catalunya
Catalonha
Cataluña
Герб[d] Сцяг[d][1]
Герб[d] Сцяг[d][1]
Краіна  Іспанія
Гімн Гімн Каталоніі[d][1]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Барселона
Дата ўтварэння 988[4]
Кіраўнік Кім Тора
Насельніцтва (2007) 7 210 508
Шчыльнасць 225 чал./км²
Плошча 32 114 км²
Каталонія на карце
Часавы пояс UTC+1
Код ISO 3166-2 CT
Інтэрнэт-дамен .cat
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каталонія (катал.: Catalunya, акс.: Catalonha, ісп.: Cataluña) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасць (кат. Comunitat Autònoma) у Іспаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскага паўвострава паміж міжземнаморскім узбярэжжам і Пірэнеямі.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — 31,950 км ². Сталіцай аўтаномнай супольнасці з'яўляецца горад Барселона. Афіцыйныя мовы — каталонская, іспанская, аранская (у даліне Валь д'Аран). У Каталоніі жыве 7.210.508 чалавек (2007), пераважна каталонцы.

Рух за незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Каталонія ў розны час раней спрабавала абвясціць (аднавіць) сваю незалежнасць ад Іспаніі, дамаглася аўтаноміі, афіцыйнага статусу каталонскай мовы і прызнання каталонцаў нацыяй, асобнай ад іспанцаў.

У 2006 годзе ў Каталоніі прынялі новы аўтаномны статус, пашырыўшы фінансавую самастойнасць. У 2009–2010 гадах тут праходзілі неафіцыйныя апытаьні-рэферэндумы наконт незалежнасці. У 2012 годзе ў масавай маніфестацыі пад лозунгам «Каталонія — новая дзяржава Еўропы» ўзялі ўдзел больш за 1 мільён чалавек.

9 лістапада 2015 года парламент Каталоніі зацвердзіў рэзалюцыю аб стварэнні незалежнай рэспублікі. Але Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў рэзалюцыю аб незалежнасці неканстытуцыйнай.

У верасні 2017 года парламент Каталоніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу Іспаніі[5].

1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі прайшоў рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі. Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў яго незаконным. Па звестках мясцовых улад, яўка склала 42% і за незалежнасць выказалася 90% з іх.

Урад Іспаніі паспрабаваў сарваць галасаванне. На некаторых участках для разгону людзей ужываліся гумовыя кулі. Улады Каталоніі абвясцілі, што пацярпела больш за 800 чалавек.

10 кастрычніка ў парламенце Каталоніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасці. Прэзідэнт Карлес Пучдэмон заклікаў Мадрыд да перамоў[6]. На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі 21 снежня большасць па суме месцаў зноў атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна.

На выбарах 14 лютага 2021 года кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50% галасоў[7].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]