Імперыя Канем

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Імперыя Канем (700—1376) — дакаланіяльная афрыканская дзяржава. Займала тэрыторыю сучаснага Чада, паўднёвай Лівіі і ўсходняй Нігерыі. Гісторыя Канем з XIII стагоддзя добра вядомая дзякуючы Каралеўскай хроніцы (анг. Girgam), знойдзенай ў 1851 годзе нямецкім падарожнікам Генрыхам Бартам.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне імперыі Канем пачалося каля 700 года, калі качавыя плямёны загава, роднасныя сучасным тубу, мігравалі на ўрадлівыя землі на паўночны ўсход ад возера Чад. Да перасялення гэтыя землі засялялі аселыя плямёны пад агульнай назвай Саа, якія ўтварылі складаную дэцэнтралізаваную сістэму умацаваных гарадоў-дзяржаў. Да канца XVI стагоддзя загава цалкам падпарадкавалі і асімілявалі Саа, але пры гэтым прынялі істотную частку іх звычаяў і ладу жыцця.

Дынастыя Дугува[правіць | правіць зыходнік]

Імперыя Канем размяшчалася на паўднёвым канцы гандлёвага шляху праз Сахару, які злучаў Трыпалі і возера Чад. У 700 годзе, пры першым дакументальна вядомым цары («Маі») Сефе або Саіфе, загава заснавалі горад Нджымі, які стаў іх сталіцай. Нджымі дасягнуў значнай улады і ўплыву пры сыне Сефа, Дугу. Дугу лічыцца заснавальнікам дынастыі Дугува. Маі Дугува мелі ўладу і належалі да кіруючай арыстакратыі, вядомай як Магумі. Нягледзячы на ​​змену дынастыі, Магумі і тытул Маі захоўваліся больш за тысячу гадоў.

Дынастыя Сефува (Сайфава)[правіць | правіць зыходнік]

У канцы I тысячагоддзя н. э. паўночнаафрыканскія купцы, берберы і арабы, распаўсюдзілі ў Канеме іслам, які пасля граў выключную ролю ў гісторыі імперыі. У 1085 годзе прадстаўнік мусульманскай шляхты Хумай зрынуў апошняга цара Дугува, Маі Селма, і заснаваў новую дынастыю Сефува (Sefuwa). Гэта азначала, перш за ўсё, што дзяржава станавілася ісламскай. Змянілася міфалогія, звязаная з заснаваннем імперыі. Пасля XIII стагоддзя заснавальнік імперыі Маі Сеф атаясамляўся з паўлегендарным еменскім царом Саіфам ібн Дхі Язанам, якія вызваліў Емен з-пад улады Аксума. У сувязі з гэтым кіруючую дынастыю пачалі называць Сайфава (Sayfawa).

Прыняцце ісламу узмацніла сувязі Канема з Аравійскі паўвостравам і Міжземнамор'ем, а таксама істотна паўплывала на пісьменнасць, перш за ўсё сярод шляхты. Тым не менш, насельніцтва, прытрымлівалася традыцыйных анімістычных вераванняў, доўгі час супрацівілася прыняццю ісламу. Да XII стагоддзя Сайфава кіравалі ўсім Канемам і збіралі даніну з вялікай тэрыторыі вакол возера Чад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Barkindo, Bawuro, «The early states of the Central Sudan: Kanem, Borno and some of their neighbours to c. 1500 A.D.», in: J. Ajayi und M. Crowder (Hg.), History of West Africa, Bd. I, 3. Ausg. Harlow 1985, 225—254.
  • Lange, Dierk, Ancient Kingdoms of West Africa: Africa-Centred and Canaanite-Israelite Perspectives, Dettelbach 2004.
  • Urvoy, Yves, L'empire du Bornou, Париж 1949.
  • Annie M.-D. Lebeuf, Les populations du Tchad (Nord du 10 parallèle), L'Harmattan, Парыж, 2006 (ISBN 2-296-00447-4)
  • Lange, Dierk: «The Chad region as a crossroads», in: M. Elfasi (Hg.), General History of Africa, vol. III, UNESCO, Лондан 1988, p. 436—460.
  • Lange, Dierk, «The kingdoms and peoples of Chad», in: D. T. Niane (ed.), General History of Africa, vol. IV, UNESCO, Лондан 1984, p. 238—265.