Чад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліка Чад
République du Tchad
جمهورية تشاد
Jumhūriyyat Tshād
Flag of Chad.svg Герб Чада
Сцяг Чада Герб Чада
Location Chad AU Africa.svg
Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès" (фр. Адзінства, праца, прагрэс)»
Гімн: «La Tchadienne»
Дата незалежнасці 11 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы французская і арабская
Сталіца Нджамена
Найбуйнейшыя гарады Сарх, Мунду, Абешэ, Аці
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Ідрыс Дэбі
Эмануэль Надзінгар
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
20-я ў свеце
1 284 000 км²
1,9
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

11 100 000 чал. (82-я)
11,5 чал./км²
ІРЧП (2007) 0.392 (нізкі) (175-ы)
Валюта Франк КФА
Інтэрнэт-дамен .td
Тэлефонны код +235
Часавыя паясы +1

Чад, Рэспубліка Чад — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе на поўначы з Лівіяй, на поўдні з ЦАР, на ўсходзе з Суданам, на захадзе з Камерунам, Нігерыяй, Нігерам. Сталіца — Нджамена. Афіцыйныя мовы — французская і арабская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (11 жніўня).

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Чад — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1996 года, ухваленая на рэферэндуме. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбараецца ўсеагульным галасаваннем на 5 гадоў, ён жа з'яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандуючым узброеных сіл. Заканадаўчы орган — Нацыянальны сход (125 дэпутатаў, іх тэрмін паўнамоцтваў 4 гады).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вярблюды на вадапоі

Паверхня — плоская раўніна вышынёй 250—400 метраў. На поўначы нагор'е Тыбесты (вышыня да 3415 метраў, вулкан Эмі-Кусі), на паўночным усходзе плато Эрды і Энеды (вышыня да 1450 метраў), на паўднёвым усходзе масіў Вадаі (вышыня да 1666 метраў), на захадзе раўніна Канем. Карысныя выкапні: баксіты (запасы — 14 млн.тон), сода, соль, дыятаміты, вапнякі, каалін, нафта, уран, берыл, волава, медзь, золата. Клімат трапічны пустынны на поўначы, экватарыяльна-мусонны на поўдні. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 15 °C на поўначы да 21 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 30 °C і 33 °C. Ападкаў ад 100—250 мм на поўначы да 1000 мм на поўдні. Бываюць пясчаныя буры. Асноўныя водныя рэсурсы на поўдні краіны. Галоўныя рэкі Шары з прытокам Лагонэ (басейн возера Чад) і Батха (басейн возера Фітры). Расліннасць на поўначы прадстаўлена пустыннымі відамі (тамарыск, нізкарослая акацыя, вярблюджая калючка), у зоне Сахель — апустыненныя саванны з зараснікамі хмызнякоў на чырвона-бурых глебах, на поўдні — тыповыя саванны з баабабамі і пальмамі на чырвоных глебах. З жывёл ва ўнутраных раёнах пераважна траваедныя млекакормячыя (слон, жырафа, буйвал, насарогі, антылопы) і драпежнікі (леў, леапард, шакал, гіена). У рэках і азёрах — кракадзілы і бегемоты. Шмат птушак, змей, насякомых. Нацыянальныя паркі Закума і Манда, запаведнікі Абу-Тэльфан і Сініянка-Мінія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Франсуа Тамбалбай — першы прэзідэнт незалежнага Чада

Чалавек насяляе тэрыторыю Чада з найстаражытных часоў. У 8 ст. ў басейне возера Чад сфарміравалася Імперыя Канем, якая ў XII — XIII стст. уключала значную частку тэрыторыі сучаснага Чада. З XI ст. тут пашырыўся іслам, які стаў рэлігіяй пануючых вярхоў. У XVI ст. на ўсходзе Чада склалася дзяржава Вадаі, па паўднёвым захадзе — Багірмі; у канцы XIX ст. значная частка іх уладанняў увайшла ў склад дзяржавы Рабаха. У 1890-я гады на тэрыторыі Чада з'явіліся французскія войскі, якія ў 1900 г. знішчылі дзяржаву Рабаха, да 1914 г. падпарадкавалі ўсю тэрыторыю Чада, і як асобную калонію ўключылі яе ў склад Французскай Экватарыяльнай Афрыкі; з 1946 г. — «заморская тэрыторыя» Францыі. У 1947 г. створана Прагрэсіўная партыя Чада (ППЧ), прадстаўнікі якой у 1957 г. узначалілі першы нацыянальны ўрад краіны. З 1958 г. Чад — аўтаномная дзяржава ў складзе Французскага супольніцтва, з 11 жніўня 1960 г. — незалежная дзяржава. Старшынёй урада стаў Ф.Тамбалбай, які ў верасні 1960 г. быў абраны старшынёй ППЧ. 28 лістапада 1960 г. была прынята Канстытуцыя, якая была направлена на развіццё прадпрымальніцтва і прыцягненне замежных інвестыцый. У 1962 г. уведзены аднапартыйны рэжым ППЧ на чале з прэзідэнтам Ф.Тамбалбаем. Супраць яго вялі ўзброеную барацьбу мусульманскія народы Паўночнага Чада. У красавіку 1975 г. Тамбалбай забіты, уладу захапіў Вышэйшы ваенны савет на чале з генералам Ф.Малумам. Пад націскам паўночных паўстанцаў Малум у жніўні 1978 г. стварыў кааліцыйны ўрад на чале з лідарам Узброеных сіл Поўначы (УСП) Х.Хабрэ. У выніку ўзброенай барацьбы паміж рознымі паўночнымі групоўкамі ў лістападзе 1979 г. створаны Пераходны ўрад нацыянальнага адзінства (ПУНА) на чале з лідарам Фронту нацыянальнага вызвалення Чада (ФНВЧ) Г.Уэдэем; Хабрэ стаў міністрам абароны. З сакавіка 1980 г. разгарнулася грамадзянская вайна паміж ФНВЧ, якому дапамагалі Лівія, і УСП, што апіраліся на Францыю. У чэрвені 1982 г. УСП захапілі сталіцу — Нджамену. Хабрэ ў верасні 1982 г. абвешчаны прэзідэнтам Чада. У 19831987 гг. яго войскі разграмілі ўзброеныя сілы ФНВЧ і ўсталявалі кантроль над большай часткай тэрыторыі краіны. У верасні 1989 г. падпісана мірнае пагадненне паміж Чадам і Лівіяй. 1 снежня 1990 г. рэжым Хабрэ скінуты сіламі апазіцыі, якія ўварваліся з тэрыторыі Судана; іх лідар генерал І.Дэбі абвешчаны прэзідэнтам Чада. У кастрычніку 1991 г. дазволена шматпартыйнасць.

У сакавіку 1996 г. прынята новая Канстытуцыя Чада. На альтэрнатыўных выбарах 1996 г. і 2001 г. прэзідэнтам краіны зноў выбраны Дэбі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Валюта — франк КФА. 1 дол. ЗША = 480 франкам КФА.

Умовы наведвання[правіць | правіць зыходнік]

Мінімальны тэрмін афармлення візы — 3 дні. Колькасць анкет і фатаграфій — па 2 шт. Анкеты запаўняюцца на рускай або французскай мовах і адсылаюцца ў Канцылярыю пасольства Рэспублікі Чад у Маскве. Да візавага запыту прыкладаецца запрашэнне або факс і міжнародны сертыфікат аб прышчэпцы супраць жоўтай ліхаманкі. Тэрмін дзеяння ўязной візы — 90 дзён. Консульскі збор — 100 долараў ЗША. Бязвізавы транзіт не дазваляецца. Дзеці да 16 гадоў запісваюцца ў візу бацькоў (маці).

Пералёт да Нджамены магчыма ажыццявіць толькі праз Парыж, Дубаі, Хартум. Рэгулярныя рэйсы Парыж — Нджамена (чатыры разы на тыдзень) здзяйсняюць самалёты авіякампаніі «Эр Франс».

Пры перасячэнні мяжы неабходна прад'явіць пашпарт з уязной візай, запоўніць бланк паліцэйскага кантролю, у якім паказваюцца асноўныя біяграфічныя звесткі, мэта прыезду і г.д. Дазволены бязмытны ўвоз новых рэчаў і прадуктаў харчавання для асабістага спажывання, апроч аўдыё-, відэа- і камп'ютарнай тэхнікі. На ўвоз золата ў злітках патрабуецца дазвол Цэнтральнага банка Рэспублікі Чад. Забаронены ўвоз наркотыкаў, зброі і баяпрыпасаў. Пры вывазе абавязковаму мытнаму кантролю падлягаюць зброя, баяпрыпасы, рэдкія віды фаўны. Пры ўвозе і вывазе хатніх жывёл неабходна прад'явіць ветэрынарнае пасведчанне аб прышчэпцы супраць шаленства. Увоз і вываз нацыянальнай валюты не абмежаваны.

Беларускія грамадзяне, якія заязджаюць на тэрмін ад тыдня да 3 месяцаў па агульнаграмадзянскіх замежпашпартах, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў іміграцыйнай службе Міністэрства ўнутраных спраў на працягу 72 гадзін, а звыш 3 месяцаў (прыбыццё да сваякоў, праца па кантракце, адкрыццё свайго прадпрыемства і д.г.п.) павінны не пазней 10 дзён запытаць у цэнтральным камісарыяце паліцыі Нджамены дазвол на атрыманне візы на знаходжанне і віду на жыхарства (у абавязковым парадку патрабуецца даведка аб адсутнасці судзімасці, выдадзеная не раней, чым за тры месяца да прыбыцця ў Чад). Для працы па кантрактах замежнікам неабходна атрымаць дазвол Міністэрства працы.

Усе катэгорыі замежнікаў, якія легальна знаходзяцца ў краіне, могуць перасоўвацца па краіне без якія-небудзь абмежаванняў. Тым не менш, у адпаведнасці з арт. 20 Дэкрэту № 211, «па прычынах дзяржаўнай бяспекі або аховы грамадскага парадку свабода перамяшчэння і знаходжання замежных грамадзян у некаторых раёнах Чаду можа быць абмежаваная або забароненая». Не рэкамендуюцца паездкі ў паўночныя і ўсходнія раёны краіны, а таксама на возера Чад.

Па прыбыцці ў краіну варта звязацца з консульскай установай Расіі з тым, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам асаблівасцяў краіны знаходжання.

Адлегласць ад аэрапорта да цэнтра горада — 1,5 км. Кошт праезду на таксі ад аэрапорта да пасольства, а таксама сярэдні кошт адной паездкі на таксі — 2 тыс. франкаў КФА (каля 4 дал. ЗША). Грамадскі транспарт адсутнічае. Дарожны рух — левабаковы. Кошт 1 хвіліны тэлефоннай размовы з Мінскам — 2700 франкаў КФА (каля 5 дол. ЗША), тэлефонная размова ў межах Нджамены — 200 франкаў КФА (0,4 дол. ЗША). Маецца сотавая сетка GSM-900. Кошт абеду ў рэстаране — 20 тыс. франкаў КФА (40 дал. ЗША), нумары ў гасцініцы сярэдняга класа — 90-100 тыс. франкаў КФА (190—210 дол. ЗША). Медыцынскае абслугоўванне платнае. Колькасць кваліфікаваных лекараў абмежавана, некаторыя спецыялісты наогул адсутнічаюць. Для правядзення фота- і відэаздымак патрабуецца афіцыйны дазвол чадскіх уладаў. Фатаграфаванне ваенных аб'ектаў, адміністрацыйных будынкаў, аэрапортаў, паркаў і рэлігійных аб'ектаў забароненае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]