Інакенцій Іванавіч Якаўкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інакенцій Іванавіч Якаўкін
Дата нараджэння 12 жніўня 1881(1881-08-12) ці 12 (24) жніўня 1881
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 1949(1949-05-24) (67 гадоў)
Месца смерці
Жонка Yekaterina Lappa-Starzhenetskaya[d]
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Інакенцій Іванавіч Якаўкін (руск.: Иннакентий Иванович Яковкин) (12 жніўня 1881, Іркуцк, Расія — 24 мая 1949) — расійскі гісторык права, бібліятэказнавец, бібліёграф. Доктар гістарычных навук (1936 г.), прафесар (1929 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18991901 гг. вучыўся ва ўніверсітэтах Брэслаўля і Гейдельберга, скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912 г.). У 1918 г. абараніў магістэрскую дысертацыю «запазычанні ва Улажэнне 1649 г. з Літоўскага Статута». З 1910 г. працаваў у Публічнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, у 19221924 гг. загадчык Юрыдычнага аддзялення, у 19241929 гг. намеснік дырэктара бібліятэкі. У 19291949 гг. дырэктар Бібліятэкі Акадэміі навук СССР. Выкладаў у Ленінградскім універсітэце19441949 гг. загадчык кафедры гісторыі дзяржавы і права), Політэхнічным інстытуце, Інстытуце народнай гаспадаркі, 1-м і 2-м брыдычных інстытутах, Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце, Ваенна-юрыдычнай акадэміі. У 19221923 гг. удзельнічаў к савецка-польскіх перагаворах. Працы па гісторыі права Старажытнай Грэцыі, Рыма, Расіі, гісторыі расійскай эканомікі, бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі. Выдаў зборнік «Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага XV – XVI стст.» (1936 г.)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История Библиотеки Академии наук СССР. — М — Л., 1964.
  • Начало «Дела» Академии наук: стенограмма заседания Особой Комиссии Наркомата РКИ СССР, 24 октября 1929 г. // Исторический архив. — 1993. — № 1. — С.
  • Подозерская, Г. Ф. Памяти профессора И. И. Яковкина (1881—1949) // Известия высших учебных заведений. Правоведение. — 1959. — № 2. — С.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]