Інгушы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Інгушы (саманазва галгаі) — вайнахскі народ на Паўночным Каўказе. Жывуць пераважна ў Інгушэціі. Размаўляюць на інгушскай мове нахскай групы паўночнакаўказскай сям'і, пісьменнасць на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.

У Турцыі і краінах Блізкага Усходу жыве грамада інгушоў - карабулакі (орстхойцы), агульная колькасць каля 350 тысяч чалавек, часам іх вылучаюць у асобны этнас. Ваяўнічыя карабулакі да сярэдзіны XIX стагоддзя займалі землі Церска-Сунжанскай раўніны. Пасля заканчэння Каўказскай вайны 2/3 карабулакаў перасяліліся у Асманскую імперыю. Астатняя частка была асіміляваная інгушамі і чачэнцамі. Роднай мовай для карабулакаў з'яўляецца інгушская.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2