Індасамент

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Індасамент (ад лац.: in — на і лац.: dorsum — спіна) — перадатачны надпіс, які выконваецца на адваротным баку вэксаля, чэка, канасамента і некаторых іншых каштоўных папер і азначае перадачу правоў па гэтых дакументаў ад адной асобы (індасанта) да іншай (індасату). Індасамент можа быць імянны, ордэрны (указваецца асоба, якой ці ў распараджэнне якой перадаецца дакумент) або бланкавы (прад'яўнічы, без пазначэння асобы, якой уступаецца дакумент). Індасамент па вэксалю або чэку ўскладае на індасата адказнасць за плацеж па гэтым дакуменце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2