Перайсці да зместу

Індывідуальныя нейтральныя спартсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2024

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Індывідуальныя нейтральныя спартсмены — назва каманды беларускіх і расійскіх спартсменаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, якія ўдзельнічаюць у нейтральным статусе[1].

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў удзел краін праз расійскае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе, якое ўсё яшчэ працягваецца па стане на 2024 год.

Код краіны МАК — AIN (фр. — Athlètes Individuels Neutres).

Дэлегацыі забаронена выкарыстоўваць нейтральны алімпійскі сцяг і алімпійскі гімн, замест гэтага яны выкарыстоўваюць сцяг з эмблемай AIN і інструментальным гімнам, спецыяльна створаным МАК. Спартсменаў правяралі і затым зацвярджалі міжнароднай федэрацыяй кожнага віду спорту, а затым спецыяльнай групай, створанай МАК. Дэлегацыя індывідуальных спартсменаў не ўдзельнічала ў парадзе нацый падчас цырымоніі адкрыцця, а медалі не ўлічваюцца ў медальнай табліцы.

У каманду нейтральных спартсменаў увайшлі 32 удзельнікі, у тым ліку:

  1. Беларусь — 17 удзельнікаў
  2. Расія — 15 удзельнікаў

  1. Individual Neutral Athletes at the Olympic Games Paris 2024.