Індыянскі дзяржаўны ўніверсітэт
Індыянскі дзяжаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Indiana State University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Indiana State University |
Заснаваны | 1865 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Студэнты | 10 534 і 7 311[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тэрэ-Хот, Індыяна, ЗША |
Сайт | indstate.edu |
![]() |
Індыянскі дзяжаўны ўніверсітэт (англ.: Indiana State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Тэрэ-Хот у штаце Індыяна, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Індыянскі дзяжаўны ўніверсітэт быў заснаваны заканадаўчым сходам штата Індыяна 20 снежня 1865 года як Індыянская дзяжаўная нармальная школа ў Тэрэ-Хот. Яго размяшчэнне ў гэтым горадзе было забяспечана прыватным ахвяраваннем мясцовага мецэната. Яе асноўнай задачай была падрыхтоўка настаўнікаў пачатковай і сярэдняй школы.
Вучэльня прысудзіла сваю першую ступень бакалаўра ў 1908 годзе і першую ступень магістра ў 1928 годзе. У 1929 годзе Індыянская дзяжаўная нармальная школа была перайменавана ў Індыянскі дзяжаўны педагагічны каледж, а ў 1961 годзе была перайменавана ў Індыянскі дзяжаўны каледж у сувязі з пашырэннем місіі вучэльні. У 1965 годзе заканадаўчы сход штата Індыяна перайменаваў каледж у Індыянскі дзяжаўны ўніверсітэт як знак прызнання павелічэння колькасці студэнтаў і пашырэння колькасці прапанаваных праграм навучання.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж адукацыі
- Каледж бізнесу
- Каледж паслядыпломнай і прафесійнай адукацыі
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж інжынерыі і тэхналогій
- Каледж здароўя і навук аб чалавеку
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індыянскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы