Індыянскі паўночна-заходні ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індыянскі паўночна-заходні ўніверсітэт
англ.: Indiana University Northwest
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Indiana University Northwest
Заснаваны 1963
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Студэнты 3 801[1]
Размяшчэнне Гэры, Індыяна, ЗША
Сайт northwest.iu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Індыянскі паўночна-заходні ўніверсітэт (англ.: Indiana University Northwest) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Гэры ў штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня ўваходзіць у сістэму Індыянскага ўніверсітэта і прапануе больш за 70 адукацыйных праграм, у тым ліку магістарскія, бакалаўрскія і інш.

Універсітэт размешчаны на кампусе плошчай 17,4 га, размешчаным у паўночна-заходняй частцы Індыяны. У акадэмічных групах у сярэднім 30 студэнтаў, а суадносіны выкладчыкаў і студэнтаў складаюць 14:1. Амаль 75% студэнтаў атрымліваюць нейкую фінансавую дапамогу, а кошт навучання складае каля 8 000 долараў у год.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа мастацтваў
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу і эканомікі
  • Школа адукацыі
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]